Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новага намесьніка старшыні АГП не зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты 


Мікалай Казлоў, архіўнае фота
Мікалай Казлоў, архіўнае фота

Мікалаю Казлову, якога 17 ліпеня 2016 году абралі намесьнікам старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі, адмовілі ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў шостага скліканьня. Такое рашэньне прыняла сёньня выбарчая камісія 105-й Старавіленскай акругі.

У спадара Казлова нібыта аказалася няправільна запоўненая дэклярацыя аб прыбытках і падатках. У прыватнасьці, у ёй ня быў пазначаны аўтамабіль, ад якога Мікалай Казлоў насамрэч пазбавіўся яшчэ колькі год таму.

Падпалкоўнік міліцыі Мікалай Казлоў стаў вядомы тым, што на парлямэнцкіх выбарах 2008 году выкрыў фальшаваньне на ўчастку ў Менску, дзе ён дзяжурыў падчас датэрміновага галасаваньня. Гэтая справа набыла гучны рэзананс.

А вось сярод тых, каму акруговая камісія дала зялёнае сьвятло на працяг барацьбы за дэпутацкае крэсла, — загадчыца катэдры мастацтва эстрады Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту культуры і мастацтваў Ірына Дарафеева і ўдзельнік некалькіх прэзыдэнцкіх кампаніяў Віктар Цярэшчанка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG