Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мужчынская зборная Беларусі па веславаньні ня едзе ў Рыё: спартовы арбітражны суд пакінуў дыскваліфікацыю ў сіле


Канаіст Алег Юрэня, 2013 год, ілюстрацыйнае фота
Канаіст Алег Юрэня, 2013 год, ілюстрацыйнае фота

Спартовы арбітражны суд у Лязане (CAS) адхіліў пазоў зборнай Беларусі па веславаньні на байдарках і каноэ. Пазоўнік прасіў скасаваць дыскваліфікацыю каманды Міжнароднай фэдэрацыяй веславаньня.

Як паведамляе НАК Беларусі, «суд ня ўзяў пад увагу ніякія факталягічныя дадзеныя, прадстаўленыя беларускім бокам, якія сьведчаць аб невінаватасьці на дадзены момант усіх чальцоў беларускай дэлегацыі. Быў таксама праігнараваны факт дасягнутай дамоўленасьці аб дазволе падаўжэньня рэгістрацыі заяўкі беларускай дэлегацыі, што дазваляла дапусьціць нашых атлетаў да Алімпіяды-2016.

<…>

Усе дзеяньні Міжнароднай фэдэрацыі каноэ, пачынаючы ад задумы наконт атакі на беларускую каманду да сёньняшняга дня, не пакінулі беларускім атлетам належнага часу на абарону сваіх інтарэсаў — МФК дакладна і плянамерна вырашыла задачу па нядопуску мужчынскай каманды па веславаньні на байдарках і каноэ на Алімпіяду», — гаворыцца ў заяве Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі.

Трэнэр Уладзімір Шантаровіч: сьляды мэльдонію сапраўды выяўленыя ў пяці беларусаў. Двое зь іх — браты Багдановічы

Аўтары заявы дадаюць, што 22 ліпеня суд праходзіў у закрытым рэжыме, не былі запрошаныя ні беларускі бок, ні МФК. Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі, гаворыцца ў заяве, ня можа зразумець і прыняць лёгіку суду.

Нягледзячы ні на што, беларускі бок працягне барацьбу за правы сваіх чыстых атлетаў і сканцэнтруецца на адстойваньні інтарэсаў у арбітражы ў Лязане, заяўляе НАК Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG