Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Калякін: «Лукашэнка і адсутнасьць выбараў — гэта вайна»


Сяргей Калякін
Сяргей Калякін

Патэнцыйныя кандыдаты ў прэзыдэнты Анатоль Лябедзька і Сяргей Калякін правялі ў Менску супольную сустрэчу з прадстаўнікамі прадпрымальнiцкiх структур.

Яны адказалі на пытаньні прысутных, а таксама пракамэнтавалі сваю матывацыю ўдзелу ў прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі.

У прыватнасьці Сяргей Калякін адзначыў:

«Так, я ведаю, што выбараў у краіне няма. Тым ня менш, прааналізаваўшы сытуацыю, у тым ліку заклікі да байкоту, я бачу, што адзіным мэханізмам, які здольны штосьці зьмяніць, ёсьць удзел у выбарах. Не прымаючы ўдзелу ў выбарах, толькі робіш палёгку для існаваньня тым, хто пры ўладзе. Я таксама перакананы, што Лукашэнка і адсутнасьць выбараў — гэта вайна. Сур’ёзная грамадзянская вайна ў Рэспубліцы Беларусь. Пры гэтым незалежна ад жаданьня палітычных эліт і партый. І ня мы да яе прывядзем. Сыстэма хуткаваркі, якая кіпіць і ў якой няма выхаду пары, — у рэшце рэшт аднойчы яна выбухае. На жаль, такі сцэнар мае месца быць».

Сяргей Калякін таксама заявіў, што разьлічвае на падтрымку прадпрымальнікаў і больш шырокай грамадзкасьці. Інакш ён гатовы спыніць свой удзел у выбарчай кампаніі:

«Я не хварэю на ўладу, і мне не пазарэз неабходна асабіста стаць прэзыдэнтам. Таму я не зьбіраюся разам са сваёй камандай бегаць за выбарцамі і ўгаворваць іх даваць свае подпісы, шукаючы іх па кватэрах і лецішчах. Усе хочуць пераменаў. Сёньня такі шанец ёсьць. Прычым шанец унікальны: хочаце кандыдата левых поглядаў — ёсьць такі, ёсьць лібэральных, цэнтрысцкіх поглядаў. Выбірайце альтэрнатыву, але дапамагайце гэтым людзям: далучайцеся да іх камандаў, фінансуйце іх выбарчую кампанію — штосьці рабіце. Вось калі людзі далучацца, то ў нас ёсьць шанец зьмяніць сытуацыю і ёсьць сэнс удзельнічаць. Калі мы пабачым, што за людзьмі трэба бегаць, што гэта, нібыта, патрэбна толькі кандыдатам і іх камандам, то мы спынім гэты рух. Ну, будзем далей разам жыць і чакаць калі сарве накрыўку з гэтага катла».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG