У Менску каля будынку КДБ на праспэкце Незалежнасьці прайшла несанкцыянаваная акцыя памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. У ёй бралі ўдзел каля 150 чалавек. Яны сталі каля будынку КДБ у ланцуг, які расьцягнуўся амаль на сто мэтраў. Людзі трымалі ў руках запаленыя сьвечкі, некаторыя прыйшлі з партрэтамі рэпрэсаваных сваякоў. Запаленыя зьнічкі ўдзельнікі акцыі паставілі на прыступкі каля ўваходу ў КДБ.