Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кабякоў: Падчас крызісу ў Беларусі не было масавых звальненьняў. Белстат: мінус 43 тысячы работнікаў толькі з пачатку году


Андрэй Кабякоў, архіўнае фота
Андрэй Кабякоў, архіўнае фота

У інтэрвію часопісу Forbes прэм’ер-міністар Беларусі Андрэй Кабякоў заявіў, што Беларусь дагэтуль робіць захады ў ліквідацыі наступстваў усясьветнага фінансавага крызісу 2008 году.

«Было няпроста: галоўнай задачай, якая стаяла перад Беларусьсю, было захаваньне прыросту ВУП, — заявіў Андрэй Кабякоў. — Краіна не пайшла па шляху масавага звальненьня работнікаў у сувязі са скарачэньнем попыту на прадукцыю айчынных прадпрыемстваў. У сваю чаргу гэта запатрабавала значнага ўкладаньня дзяржаўных сродкаў для падтрымкі рэальнага сэктару эканомікі.

Пры гэтым мы былі вымушаныя скараціць капітальныя выдаткі на будаўніцтва аб’ектаў у сацыяльнай сфэры. Мы таксама рабілі захады ў стымуляваньні экспарту, лібэралізацыі ўмоваў гаспадарчай дзейнасьці, прыцягненьні ў краіну інвэстыцыяў пры ўмацаваньні ўстойлівасьці фінансавай сыстэмы».

Разавых масавых звальненьняў у Беларусі сапраўды не было, але паступова Беларусь страчвае работнікаў. Толькі з пачатку 2017 году, паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту, у Беларусі на 43 196 чалавек больш звольнілі, чым прынялі на працу. За 5 гадоў Беларусь страціла 300 тысяч працоўных.

У Беларусі перасталі публікаваць статыстыку пра страты работнікаў «прамысловымі гігантамі». Але на момант апошняй публікацыі такой статыстыкі ў кастрычніку 2016 году было вядома, што за 5 гадоў МАЗ страціў 40% работнікаў, МТЗ — 31%, «Белшына» — 20%, ММЗ — 33%, а Менскі падшыпнікавы завод — 60%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG