Купальле (Іван Купала, Ян Купальны, Ян, Янаў дзень) — старажытнае паганскае сьвята. Пасьля прыняцьця хрысьціянства царква сумясьціла з Купальлем дзень Яна Хрысьціцеля. У ноч на Купальле традыцыйна плялі вянкі, варажылі, палілі вогнішчы, празь якія скакалі парамі, і спальвалі рытуальнае чучала.