Абноўлена: Літоўскі прадстаўнік БМЗ растлумачыў, адкуль «зьявіліся» рэкордныя заробкі па 28 тысяч эўра і колькі там зарабляюць насамрэч
Паводле дасьледаваньня літоўскай кампаніі Sodra, самы высокі сярэдні заробак у Літве сярод кампаніяў, дзе працуюць больш за тры чалавекі, быў у прадстаўніка Беларускага мэталюргічнага заводу — UAB «Prekybos namai BMZ-Baltija».
Сярэдні заробак сярод васьмі работнікаў кампаніі склаў 28 400 эўра на месяц, перадае Delfi. BMZ-Baltija значыцца на сайце БМЗ у разьдзеле «Тавараправодная сетка» як «гандлёвы дом».
Тым часам сярэдні заробак у Літве амаль у 35 разоў меншы — 817 эўра, у Беларусі (за красавік паводле Белстату ў пераводзе ў эўра паводле сярэднямесячнага курсу Нацбанку) — 385 эўра, што амаль у 74 разы меней за заробкі на BMZ-Baltija.