Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА


Глог
пачакайце
Embed

No media source currently available

0:00 0:00:14 0:00

Глог

Назва ягаднага куста сямейства ружавых Crataegus L. — адзін з прыкладаў проціпастаўленьня расейскае мовы ўсім іншым славянскім:

беларускі глог,
украінскі глід,
баўгарскі, македонскі, сэрбскі глог,
харвацкі і славенскі glog,
чэскі і славацкі hloh,
польскі głóg,
ніжнялужыцкі głog,
верхнялужыцкі hłohonc

і расейскі боярышник.

Глог шырока ўжываюць у народнай мэдыцыне. Зь ім у славянаў і ня толькі зьвязаныя розныя паданьні, яму надаюць мітычную ролю ў абароне ад нячыстай сілы.

Праф. О. В. Тамэ. Crataegus laevigata L. (Wikimedia Commons)
Праф. О. В. Тамэ. Crataegus laevigata L. (Wikimedia Commons)

У літоўскай той самы куст завецца gudobelė, даслоўна „беларуская яблыня“, але хутчэй у кораня gud- тут іншае значэньне: „не зусім яблыня“. А ў латыскай наагул vilkabele ‘воўчая яблыня’.

Цікава, што ў Польшчы, Чэхіі, Славаччыне, Баўгарыі нямала назваў паселішчаў ад кораня глог, а ў Беларусі іх зусім няма. Нейкая архаічная забарона, табу? Ёсьць што дасьледаваць.

Расейскае боярышник выводзяць звычайна ад боярич ‛сын баярына’, знойдзем і трагічныя легенды пра „боярышню“ ды калючы куст. У расейскай ёсьць іншыя батанічныя назвы ад „боярина“, напр. кветка боярская спесь.

Беларускае (і іншаславянскае) слова глог значна больш архаічнае, бо праіндаэўрапейскага радаводу, ад кораня са значэньнем ‘нешта вострае’. А некаторыя мовазнаўцы нават прыпісваюць яго мове зьніклых народаў, якія паслужылі субстратам для прышлых індаэўрапейцаў на землях будучых славянаў.

  • 16x9 Image

    Вінцук Вячорка

    Нарадзіўся ў Берасьці ў 1961. Як мовазнаўца вывучаў мову выданьняў Заходняй Беларусі міжваеннага часу, ініцыяваў сучаснае ўпарадкаваньне беларускага клясычнага правапісу, укладаў беларускія праграмы і чытанкі для дашкольных установаў. Актыўны ўдзельнік нацыянальнага руху, пачынаючы з "Майстроўні" і "Талакі" 1980-х. Аўтар і ўкладальнік навукова-папулярных тэкстаў і кніг, у тым ліку пра нацыянальную сымболіку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG