Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Глёбусы з украінскім Крымам зьявіліся ў Магілёве


Крым у складзе Ўкраіны на глёбусе, які прадаецца ў магілёўскім унівэрмагу
Крым у складзе Ўкраіны на глёбусе, які прадаецца ў магілёўскім унівэрмагу

Глёбусы, на якіх Крым пазначаны ў складзе Ўкраіны, зьявіліся ў продажы ў магілёўскіх кнігарнях і крамах канцылярскіх тавараў. Вырабленыя яны, як напісана на цэньніках, у Польшчы. Разам з тым на паліцах крамаў застаюцца яшчэ і глёбусы з «расейскім Крымам».

«Я задаволены, што шырокая мэдыйная агалоска дала свае пазытыўныя вынікі, — камэнтуе сытуацыю жыхар Магілёва, намесьнік старшыні Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Ігар Барысаў. Ён адзін зь першых даслаў магілёўскім уладам ліст, у якім запатрабаваў зьняць з продажу глёбусы з «расейскім Крымам».

«Спадзяюся, што нашы крамы, якія замаўляюць падобную прадукцыю, наперад будуць зьвяртаць увагу і на ідэалягічны складнік. Ці адпавядае ён, ці супярэчыць інтарэсам Беларусі. Глёбусаў з „расейскім Крымам“ у продажы, на жаль, застаецца яшчэ нямала», — кажа партыйны актывіст.

Раней у Магілёве прадаваліся глёбусы, вырабленыя ў Польшчы, толькі з «расейскім Крымам». Гэта спарадзіла хвалю пратэстаў і палкую дыскусію наконт правамернасьці продажу прадукцыі, якая супярэчыць пазыцыі Беларусі наконт «далучэньня паўвострава да Расейскай Фэдэрацыі».

Глёбус з украінскім Крымам у вітрыне адной з магілёўскіх кнігарняў
Глёбус з украінскім Крымам у вітрыне адной з магілёўскіх кнігарняў

Упраўленьне гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкаму рэкамэндавала субʼектам гандлю Магілёва пазьбягаць продажу палітычных мапаў сьвету і глёбусаў, на якіх тэрытарыяльная прыналежнасьць Крыму адрозьніваецца ад агульнапрызнанай сусьветнай супольнасьцю.

Глёбусы з «расейскім Крымам» то прыбіралі з продажу,то вярталі зноў.

Польская фірма, якая робіць мапы і глёбусы, тлумачыла Свабодзе, чаму Крым на яе прадукцыі пазначаны як частка Расеі: маўляў, «гэта замова расейскіх партнэраў». Выраб і продаж такіх глёбусаў выклікаў дыскусію як у Польшчы, гэтак і ў Расеі.

Якая фірма вырабляе глёбусы з Крымам у складзе Ўкраіны, даведацца не ўдалося, бо на прадукцыі зьвестак пра гэта не было.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG