Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінадукацыі: гімназіям пакінуць назвы, вучняў не адлічаць


Ігар Карпенка, архіўнае фота
Ігар Карпенка, архіўнае фота

Неназваная крыніца ў Міністэрстве адукацыі пракамэнтавала БЕЛТА пляны па рэформе гімназіяў.

Цяпер у першыя клясы гімназіяў плянуецца набіраць дзяцей па тэрытарыяльнай прыкмеце, але «нетэрытарыяльных», якія ўжо вучацца ў гімназіі не па месцы пражываньня, абяцаюць не адлічваць.

Замест уступных экзамэнаў у гімназіі ў Мінадукацыі прапануюць набіраць дзяцей «па выніках атэстацыі за курс базавай школы».

Гімназіі мяркуюць прыраўняць у праграмах да базавых школаў у клясах да 9-й уключна, вывучаць прадметы на падвышаным узроўні там прапануюць толькі ў 10 і 11 клясах.

Гімназіі прыраўняюць да школаў? Крысьціна Вітушка пра зьмены ў школьнай адукацыі

Міністар адукацыі, былы лідэр Камуністычнай партыі Беларусі Ігар Карпенка, заявіў ў інтэрвію дзяржаўнаму тэлеканалу АНТ:

«Сыстэма адукацыі павінна быць роўнадаступнай, без фармаваньня нейкай элітарнасьці, а адбор таленавітых дзяцей не павінен ператварацца ў спаборніцтва кашалькоў бацькоў, што хтосьці можа наняць рэпэтытараў, а хтосьці не, у нейкі бізнэс. Павінны быць створаныя роўныя ўмовы для навучаньня, у тым ліку на падвышаным узроўні».

Ён пацьвердзіў, што гімназіі захаваюцца «як від установаў», таксама як і ліцэі. Карпенка нагадаў, што дзеці могуць атрымліваць дадатковыя веды на факультатывах, гуртках і падтрымліваючых занятках.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG