Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«У сьвеце існуюць дзьве мафіі: адна займаецца наркабізнэсам, а другая — змагаецца»

абноўлена

«Гераін умее чакаць і помсьціць», «Турма працягвае жыцьцё», «Спайсы ня ведаюць бар’ераў»... У турэмнай субкультуры 21 стагодзьдзя такіх прыказак шмат.

Згодна з дадзенымі МУС, летась паводле артыкулу 328 (незаконны абарот наркотыкаў) было асуджана каля 2,5 тысяч чалавек, прычым, зь іх толькі кожны сёмы быў пакараны за збыт, усе ж астатнія — за ўжываньне (328-1). Праваабаронцы «Плятформы», наведаўшы нядаўна некалькі папраўчых устаноў, прыводзяць словы іх кіраўнікоў: колькасьць асуджаных па гэтым артыкуле апошнім часам «узрасла ў разы». Гэта без уліку росту іншых злачынстваў, за якія таксама сядзяць наркаманы. Размова ідзе пра крадзяжы, рабункі, кіраваньне ў наркатычным стане транспартнымі сродкамі, замах на забойства ці забойства пад узьдзеяньнем «ломкі».

Гэтымі днямі прэзыдэнт Беларусі заклікаў да выяўленьня «асноўных зьвёнаў» у наркабізнэсе, таксама да больш жорсткага турэмнага пакараньня (да 25 гадоў) тых, хто «вырабляе», «прывозіць ды збывае наркотыкі», уключна са стварэньнем для іх «невыносных умоваў у месцах пазбаўленьня волі». Згодна з законапраектам «Аб унясеньні дапаўненьняў і зьмяненьняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаньнях абароту наркатычных сродкаў, псыхатропных рэчываў, іх прэкурсараў і аналягаў», які мяркуецца прыняць да канца году, больш жорсткай стане адказнасьць і за захоўваньне гэтых рэчываў ды іх ужываньне.

«Многія сваякі наркаманаў пачалі верыць у карысьць турэмнай ізаляцыі»

«Апошнім часам мы ўсё часьцей сутыкаемся з выпадкамі, калі родныя ды блізкія наркаманаў зьвяртаюцца па дапамогу ў міліцыю і потым не забіраюць адтуль сваіх заяваў. Нават калі іх сваяку „сьвеціць“ пэрспэктыва трапіць за краты», — кажа кіраўніца "Плятформы» Алёна Красоўская-Касьпяровіч:

Алёна Красоўская-Касьпяровіч
Алёна Красоўская-Касьпяровіч

«Чалавеку, які з гэтым не сутыкаўся, вельмі цяжка ўявіць сабе, што значыць жыць з наркаманам. Нарката яму патрэбная рэгулярна. Калі няма грошай, а ёсьць „ломка“, яму ўсё роўна, якой цаной атрымаць грошы на дозу».

Алёна Красоўская-Касьпяровіч прыводзіць у прыклад гісторыю вельмі блізкіх ёй людзей. У гэтыя дні прысуду ў СІЗА чакае сын яе сяброўкі. Ён падсеў на наркотыкі ў старэйшых клясах. Што толькі не рабіла маці, каб адвабіць яго ад залежнасьці... Безвынікова. Хлопец вынес з дому ледзь не палову рэчаў, потым было яшчэ горш.

Красоўская-Касьпяровіч: «Я выпадкова апынулася ў гасьцях, калі ў яго была „ломка“. На маіх вачах ён стаў размахваць нажом перад маці, патрабуючы ў яе грошы. Вядома, што я не засталася ў баку.. Калі б ён трапіў нажом на паўсантымэтра лявей, то я б гэта інтэрвію не давала. Хіба хлопец думаў, разумеў, што рабіў? Наўрад ці. У той момант для яго не было ні маці, ні блізкага сябра сям’і... Яму было абыякава, што за такі ўчынак яго могуць пасадзіць. У яго былі абсалютна пустыя вочы. Яму была неабходная доза.

Так, блізкія цяпер усё больш пачынаюць верыць, што праведзены за кратамі тэрмін дасьць іх сыну (дачцэ, мужу, жонцы) магчымасьць ачысьціць арганізм, забыць пра залежнасьць, нарэшце, што ён (яна) адумаецца, спалохаецца, — працягвае праваабаронца. — У іх сем’ях становіцца нашмат спакайней. Некаторыя родныя асуджанага кажуць, што за кратамі той усьвядоміў недаравальнасьць сваіх учынкаў і пачаў раскайвацца ў іх. Яны спадзяюцца...»

Пасьля адседкі вяртаюцца да дозы ледзь ня ў першыя дні

Ці могуць быць падобныя раскаяньні гарантыяй таго, што пасьля выхаду на волю чалавек адмовіцца ад сваёй звычкі?

Інтэрвію зь Сяргеем было запісана пару гадоў таму. Ён толькі вызваліўся пасьля сваёй чарговай васьмігадовай адседкі.

Былы вязень пра наркотыкі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:45 0:00

Яму за сорак. За кратамі правёў больш за палову. Як сам прызнаецца, пражыў столькі гадоў дзякуючы турме. Яна «сапраўды падаўжае жыцьцё наркаманам». На наркотыкі Сяргей падсеў яшчэ падлеткам. Пачынаў з «травы». Потым перайшоў на «сынтэтыку» — гераін, спайсы. Падчас апошняга працяглага зьняволеньня штосьці ў галаве шчоўкнула: зразумеў, што сьвет цікавы і без наркаты. Тым больш калі ёсьць улюбёнае захапленьне. Для Сяргея ім стала музыка, а таксама паэзія. У калёніі кіраваў музычным гуртом. Пісаў песьні, быў ініцыятарам і пастаноўшчыкам розных канцэртаў. Некаторыя вершы ды музычныя дыскі дасылаў з-за кратаў для нашай праграмы.

«Мне б толькі зноў „ня ўляпацца“ ў наркотыкі», — некалькі разоў падчас размовы паўтараў Сяргей.

Тэатр у калёніі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:10 0:00

Сяргей «уляпаўся» ў першы ж месяц знаходжаньня на волі. Кажуць, сёньня зноў у калёніі. Прыклад вельмі і вельмі тыповы.

Красоўская-Касьпяровіч: «Чалавек, які пасьля адседкі трапляе ў той жа асяродак, які быў у яго да турмы, без варыянтаў вяртаецца да наркотыкаў ізноў. Тут нагрувашчваецца шмат розных праблемаў, якімі па-сутнасьці ніхто не займаецца. Напрыклад, працаўладкаваньне. На добрую працу такога чалавека не бяруць. А тут сябры, зь якімі можна забыцца. Можна таксама падгандлёўваць наркотыкамі, каб мець тую ж капейчыну. Рэдка хто пойдзе іншым шляхам. Я неаднойчы размаўляла зь людзьмі, якія пасьля выхаду з калёніі былі ў так званай „завязцы“. Яны казалі: пакуль у нас усё больш-менш някепска, я не калюся і не ўжываю. Аднак калі здарыцца нешта благое, то арганізм, і найперш псыхіка, нагадаюць пра стан зыходу ў гэты „кайф“».

«Тое, што для вас подласьць — для нас умовы нашага жыцьця. У наркаманаў паняцьця „подласьць“ няма», — яшчэ адзін афарызм тых, хто сядзіць за наркотыкі.

Цяперашні наступ наркотыкаў на Беларусь інакш як магутным не назавеш. З Эўразьвязу, напрыклад, сюды вязуць марыхуану, гашыш, экстазі. З суседняй Украіны — опіюм, макавую саломку, «траву». Транзытам праз Расейскую Фэдэрацыю ад цэнтральнаазіяцкіх суседзяў — гераін, мэтадон, амфэтамін. Для расейкіх наркабаронаў памежная з ЭЗ Беларусь, а таксама Ўкраіна, краіны Балтыі ёсьць важнейшымі перавалачнымі пунктамі паміж Расеяй ды астатняй Эўропай.

Лябараторыі па вытворчасьці сынтэтычных наркотыкаў, якія былі выяўленыя ў краінах Эўропы ў 2009–2012 гадах
Лябараторыі па вытворчасьці сынтэтычных наркотыкаў, якія былі выяўленыя ў краінах Эўропы ў 2009–2012 гадах

Паводле зьвестак МУС, цяпер у Беларусі разгарнулася маштабная кампанія барацьбы з спайсамі ды іншымі наркатычнымі сродкамі. Паведамляецца, што літаральна штодня затрымліваюць вялікія партыі псыхатропаў, выяўляюць гандляроў і распаўсюднікаў, прытоны наркаманаў.

«Пасадзіць у турмы наркабаронаў нікому не па зубах »

Тым часам, калі зьвярнуцца да дадзеных ААН, аб’ектыўна спыніць наступ наркамафіі ў міжнародным маштабе ніяк не ўдаецца. Так, гадавы аб’ём збыту нелегальных наркотыкаў у сьвеце (што сьведчыць пра аб’ектыўны попыт чалавецтва) складае ня менш за 300 тысяч тон. Калі ўзяць сабекошт граму какаіну, чыя вытворчасьць прасьцей за вытворчасьць асьпірыну, то ён складае ўсяго некалькі цэнтаў ЗША, пры тым як кошт продажу дасягае ўжо 100-150 даляраў.

Сяргей Старэнькі
Сяргей Старэнькі

Былы кіраўнік пэнітэнцыярнай службы Ўкраіны Сяргей Старэнькі мяркуе, што пры тым выдатна распрацаваным сеткавым наркагандлі, зь яго пранікненьнем як у школы, так і ў турмы, і адначасна пры той карупцыі ў краінах былога СССР нават самыя жорсткія меры па барацьбе з наркотыкамі будуць толькі спрыяць павышэньню ўжо тысячаадсоткавай рэнтабэльнасьці наркабізнэсу.

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:39 0:00
Наўпроставы лінк

Старэнькі: «На жаль, 20-гадовы досьвед барацьбы з наркотыкамі ва Ўкраіне ня даў станоўчых вынікаў. Наркаманаў ва Ўкраіне менш не становіцца. Пакуль кантралёры і афіцэры папраўчых установаў будуць атрымліваць такія заробкі, гаварыць пра нейкую заслону наркотыкам у гэтых месцах — немагчыма. У пэнітэнцыярыяў за гэты час укаранілася наступная псыхалёгія: калі ты працуеш у турме, ты зарабляеш на зэках ды іх сем’ях. Праблема наркаманіі ў калёніях існавала яшчэ за савецкім часам. Проста тады казалі, што ў СССР наркотыкаў няма. Як ні парадаксальна гэта гучыць, але лічу, што ў турму трэба саджаць як мага менш наркаманаў, таму што гэта хвароба. Пасадзіць жа за краты сапраўдных наркабаронаў сыстэме не па зубах».

Гумка з-пад сподніх, тубы з крэмам, пакункі з гарбатай...

«Расейская турма — гэта галоўны спажывец наркотыкаў і добрая школа для наркаманаў-пачаткоўцаў», — перакананы былы кіраўнік пэнітэнцыярнай службы аўтаномнай Рэспублікі Марый Эл (Расея) Манвэл Айран. Гэтая зьява мела месца як падчас ягонай працы (да адстаўкі ў 2011), так назіраецца і цяпер. Толькі за пару апошніх гадоў ягонай службы колькасьць заўзятых наркаманаў вырасла ў 10 разоў — з 50 да 500 чалавек. Калі на пачатку гэтага пэрыяду ў пасылках ды перадачах выкрывалі грамы наркотыкаў, то пад канец — кіляграмы.

Айран: «Пастаўка наркотыкаў у турмы праз тыя ж пасылкі ідзе няспынна. Атруту як знаходзілі, так і працягваюць знаходзіць у розных кансэрвавых банках прамысловай вытворчасьці, у цукерках, нават гумкі ад сподніх наркатой прамакаюць. Наркамафія вельмі вынаходлівая».

Праваабаронца Алёна Красоўская-Касьпяровіч дапаўняе карціну прыкладамі знаходак у беларускіх папраўчых установах:

Часам сваякі самі ня ведаюць, што перадаюць родным у турму наркотыкі

«Падчас аднаго зь нядаўніх наведаньняў зоны, нам прадэманстравалі фатаздымкі спайсаў, якія былі знойдзеныя супрацоўнікамі папраўчай установы падчас догляду перадачаў для асуджаных. Наркотыкі былі, напрыклад, у звычайных пакуначках для гарбаты. Сустракаюцца выпадкі, калі іх хаваюць у тубах крэму для галеньня, таксама ў пральных парашках... Усё гэта рэчы з так званай фабрычнай упакоўкай. Як удаецца засунуць туды наркату — незразумела. Так, наркамафія вельмі і вельмі вынаходлівая. Зь іншага боку, супрацоўнікі пэнітэнцыярных устаноў, якія прымаюць перадачы, праглядаюць пасылкі, праводзяць агляд сваякоў, якія прыяжджаюць на спатканьні, яны таксама дэманструюць свой прафэсіяналізм. Наколькі магу меркаваць, раней наркотыкі траплялі ў беларускія калёніі ды турмы больш свабодна. Тое, што сваякі спрабуюць прывесьці наркату родным — гэта адназначна. Часам здараецца, што яны самі ня ведаюць таго».

Здараецца, што ў якасьці наркакур’ера зэкі выкарыстоўваюць катоў. Такую сувязь сёлета выкрылі супрацоўнікі турмы № 9 у Прункул ў Рэспубліцы Малдова

«Каму патрэбныя наркотыкі, той іх будзе мець»

Жонка аднаго з былых ЗК расказала на ананімнай аснове пра тое, як аднойчы яе муж, асуджаны за дробны хабар, зусім ніякі не наркаман, пазваніў з папраўчай установы і папрасіў, каб яна яму больш не зьбірала пасылак ды перадач. Іх ужо ўпакаванымі будзе прыносіць на кватэру нейкі хлопчык-падлетак. А задача жанчыны — толькі адпраўляць такія пасылкі з пошты або прывозіць перадачамі ў калёнію. Канечне, жонка зразумела, што ў перадачах можа быць нарката. Яна знайшла магчымасьць рэзка пагаварыць пра гэта з мужам. Той паведаміў, што за кратамі ён прайграўся ў карты, і яго прымусілі адпрацоўваць даўжок. Калі пасылак ня будзе, сям’я яго жывым больш ня ўбачыць. Жанчына, рызыкуючы ўласнай свабодай, адпраўляла такія пасылкі пару гадоў, пакуль муж датэрмінова ня вызваліўся за добрыя паводзіны. І гэта, як кажуць, не адзінкавы выпадак.

Я заўсёды раю сваякам асуджаных, каб яны ніколі ні пад якім выглядам ня бралі прадукты, рэчы для нейкіх іншых асуджаных ад тых, каго яны ня ведаюць

«Такія гісторыі бываюць, — пагаджаецца Алёна Красоўская-Касьпяровіч. — Я заўсёды раю сваякам асуджаных, каб яны ніколі ні пад якім выглядам ня бралі прадукты, рэчы для нейкіх іншых асуджаных ад тых, каго яны ня ведаюць. Бо ня выключана, што ў тых цыгарэтах ці прадуктах можа быць схаваная нарката, і людзі, якія нічога не падазраюць, могуць атрымаць немалыя турэмныя тэрміны».

Былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч, які выйшаў на волю сёлета напачатку красавіка, узгадвае, што падчас адседкі ў Івацэвіцкай калёніі (гэта было з траўня 2010 па студзень 2012), яму даводзілася нямала чуць пра тое, як туды траплялі наркатычныя рэчывы:

«У Івацэвічах мне казалі, што крыху раней, да таго, як я прыехаў, там насілі нават у пакетах, распаўсюджвалі саломку. Я скажу так: каму трэба, той знойдзе нават у турме тыя наркотыкі. Ня буду казаць, як гэта робіцца, але — нават так. Можа, каго з простых людзей турма і ратуе ад наркотыкаў. Але я ня меў ніякіх кантактаў з такімі людзьмі. А вось з тымі, хто выпадкова трапіў пад гэты артыкул, я размаўляў шмат».

328 могуць і «прышыць»

Мікалай Аўтуховіч
Мікалай Аўтуховіч

«Я сустракаўся з такімі выпадкамі на „Валадарцы“ і ў Горадні, калі яшчэ сядзеў пад сьледзтвам, — працягвае Мікалай Аўтуховіч. — Памятаю, як адзін сядзелец расказваў, што ехаў на сваёй машыне дахаты, і дзесьці там на праспэкце хлопец прагаласаваў — той спыніў машыну і падвёз яго ў нейкі мікрараён. І так атрымалася, што за гэтым хлопцам, які прагаласаваў, ужо сачылі. Кіроўца яго высадзіў, і тут аднекуль міліцыянты — пазакручвалі рукі абодвум. Аказалася, што гэты хлопец меў наркотыкі. І вось выпадкова гэты кіроўца трапіў пад 328 артыкул. Як яны яму „прышылі“ — ня ведаю, але такі выпадак быў. Памятаю, што быў суд, і чалавека пакаралі, машыну сканфіскавалі».

«Ад зьняволеных можна ня раз пачуць, што іх асудзілі несправядліва, што яны трапіліся выпадкова, — працягвае Мікалай Аўтуховіч. — Ведаю некалькі момантаў, калі супрацоўнікі службы па барацьбе з наркотыкамі падстаўлялі людзей, каб пасадзіць паводле гэтага артыкулу. Дамаўляліся з кімсьці іншым, каб яны далі паказаньні ці пазычылі грошы на «наркату».

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:40 0:00
Наўпроставы лінк

Досьвед алігарха: у сьвеце існуюць дзьве мафіі

«Наркаман — гэта чалавек, які страціў кантроль над ужываньнем наркотыкаў. Ён ня ў стане кантраляваць частату прыняцьця чарговай дозы. Яго сям’я таксама ня можа кантраляваць гэтую залежнасьць. Максымум, што яна ў стане зрабіць, — пазбавіць яго ад неабходнасьці здабываць грошы крымінальным шляхам. Гэта значыць блізкія вымушаныя фінансаваць нарказалежнасьць ды ляяльна ставіцца да ін’екцыяў дома. Каб гэта не здаралася абы-дзе», — так лічыць колішні менчук, а цяпер расейскі алігарх, які жыве на Захадзе. З-за бяды, якая здарылася зь яго дачкой, і ён, і ягоная жонка «ведаюць пра наркотыкі ўсё».

Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock
Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock

Што толькі не рабілі, якія толькі сумы зь вялікай колькасьцю нулёў не пераводзілі ў лепшыя заходнія клінікі на лячэньне дзяўчыны, якія толькі ганарары не плацілі ўсясьветна прызнаным псыхатэрапэўтам ды ўсходнім шаманам, якія толькі праграмы не спансавалі ў розных хрысьціянскіх цэнтрах. Дадатковыя сумы, таксама не малыя, ішлі на водкуп дзяўчыны ў міліцыі, куды яна трапляла пасьля вяртаньня дадому і сустрэчаў зь сябрамі-наркаманамі. Нарэшце, сям’я стамілася адкупацца ад міліцыянтаў і такім чынам дала маўклівую згоду на пасадку дачкі за краты. Як тапельцы за саломінку хапаліся за надзею: а раптам турма прымусіць задумацца. Дзяўчына сядзела ў калёніі каля двух гадоў. За кратамі яна пераадолела «ломку» і ўвесь час спакойна абыходзілася без наркаты. Выйшаўшы на волю, літаральна на другі дзень прыняла дозу.

...Пасьля вызваленьня прайшло 6 гадоў. Цяпер ёй за 30. Замужам за не наркаманам. Увесь час на гераіне. У сям’і кажуць, што гэта адзінае, што «ратуе маладую жанчыну ад цяжкай дэпрэсіі, трывогі і невыноснай нуды».

Паводле бацькі, невядома што абыходзіцца даражэй: фінансаваньне нарказалежнасьці ці фінансаваньне так званай «лепшай антынаркатычнай тэрапіі». Ён перакананы, што ў сьвеце існуюць дзьве мафіі: адна — якая займаецца наркабізнэсам, а другая — якая зь ёй змагаецца. Ён цалкам згодны са сьцьвярджэньнем некага з кіраўнікоў Усясьветнай арганізацыі аховы здароўя: калі б усяго 1,5 працэнты сродкаў, што выдзяляюцца на «барацьбу» з наркотыкамі, былі б накіраваныя на распрацоўку мэдпрэпаратаў, якія блякуюць у мозгу чалавека «кайф», то чалавецтва забылася б пра наркаманію як пра чорную воспу ды чуму.

«У гэтым бізнэсе занятыя тыя, хто зь ім змагаецца»

Аляксандар Разэнбаўм
Аляксандар Разэнбаўм

Савецкі і расейскі бард Аляксандар Разэнбаўм, які ў свой час працаваў лекарам ленінградзкай хуткай дапамогі і падчас тых выклікаў бачыў вялікую колькасьць наркаманавых «ломак», лічыць, што ў рэальнай сытуацыі эфэктыўных сродкаў па барацьбе з нарказалежнасьцю, прынамсі ў Расеі, знойдзена быць ня можа.

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:37 0:00
Наўпроставы лінк

Разэнбаўм: «Я — лекар, ведаеце, і хачу сказаць, што нельга наркаманаў, хворых людзей разглядаць як злачынцаў. Гэта няшчасныя людзі, няшчасныя сем’і. Што мяне найбольш забівае? Паглядзіце, якая колькасьць шпрыцоў у расейскіх гарадах ля аптэк! Якая калясальная колькасьць танных мэдыкамэнтаў, зь якіх вараць усялякую дрэнь! Зь любога набытага вамі шпрыца вы можаце ўторкнуць у любое месца, у тым ліку ў вену — у першую чаргу. Корань зла распаўсюду наркотыкаў — ня толькі ў наркадылерах. Гэта толькі вяршыня айсбэргу, а аснова айсбэргу — гэта палітыка дзяржавы ў дачыненьні да мэдычных прэпаратаў. Какаіншчыкі — гэта дорага, гераіншчыкі — таксама. Усё астатняе робіцца „разумнымі майстрамі“, якія вучаць 14-16-гадовых, як трэба зварыць нейкую гадасьць з чаго заўгодна. Яшчэ адна праблема. У Расеі яна зьвязаная са службай наркакантролю. Мы ўсе разумеем, што наркагандаль — гэта магутны бізнэс. Усе разумеюць, што ў гэтым бізнэсе занятыя ня толькі люмпэны ды калюмбійскія наркабароны, але і тыя людзі, якія з гэтым змагаюцца».

Ізаляцыя

На думку праваабаронцы Алёны Красоўскай-Касьпяровіч, у цяперашняй сытуацыі рэалістычна толькі адно: ізаляцыя наркаманаў ад грамадзтва да таго часу, пакуль самі яны канчаткова не захочуць «завязаць». Такое пакараньне неабходнае, бо трэба думаць пра жыцьцё тых людзей, якія могуць апынуцца побач зь імі ў розных крытычных выпадках.

Наўпроставы лінк

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG