Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенскі і Ашмянскі мясакамбінаты папоўнілі расейскі сьпіс забароненых


З 10 сьнежня Рассельгаснагляд забараніў пастаўкі прадукцыі ў Расею з Гарадзенскага мясакамбінату, аднаго з самых буйных мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў Беларусі. А з 11 сьнежня забараняецца ўвоз прадукцыі з Ашмянскага мясакамбінату.

Паводле расейскага ведамства, гэта зроблена з-за пагрозы АЧС.

«Пры правядзеньні кантрольна-наглядных мерапрыемстваў у Разані ў пробах каўбасы варанай „Доктарская“, вырабленай Гарадзенскім мясакамбінатам, выяўлены геном вірусу афрыканскай чумы сьвіней», — паведамляе Рассельгаснагляд.

Таксама ў пробах каўбасы варанай «Эстонская» Ашмянскага мясакамбіната расейцы знайшлі геном віруса АЧС.

Раней Расея забараніла пастаўку харчоў больш чым з 20 беларускіх прадпрыемстваў з-за пагрозы АЧС, мікробнага забруджваньня і антыбіётыкаў у іх прадукцыі.

Пасьля праведзеных раней перамоваў бакі дамовіліся з 9 сьнежня правесьці сумесныя праверкі шэрагу забароненых прадпрыемстваў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG