Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарговая дэлегацыя францускіх бізнэсоўцаў у Менску. Амбасадар Францыі: стасункі «на ўзьлёце»


Дзідзье Канэс, архіўнае фота
Дзідзье Канэс, архіўнае фота

Прадстаўнічая дэлегацыя францускіх кампаніяў наведае Менск 14-15 лістапада з азнаямленчай бізнэс-місіяй, арганізаванай Business France і француска-расейскай гандлёва-прамысловай палатай.

У Менску чакаюць прадстаўнікоў Аirbus Helicopters Vostok, Alteo, JT Finances (прадстаўляе паслугі міжнародным транспартным перавозчыкам), La Fonte Ardennaise (запчасткі для кампрэсараў, каробак перадач і іншыя кампанэнты для грузавікоў, сельгастэхнікі), Secmair (тэхніка для ўтрыманьня дарогаў), Servier (фармацэўтычная кампанія), Schneider Electric (энэргаэфэктыўныя рашэньні для энэргетыкі і інфраструктуры), Technip (кіраўніцтва праектамі, інжынірынг і будаўніцтва для нафтавай і газавай прамысловасьці).

Прадстаўнікі францускага бізнэсу сустрэнуцца з найбуйнейшымі беларускімі кампаніямі і прадстаўнікамі міністэрстваў для прэзэнтацыі сваёй дзейнасьці і азнаямленьня з патэнцыялам беларускага рынку. Некаторыя кампаніі, заяўляюць у амбасадзе Францыі, гатовыя да адкрыцьця сваіх прадстаўніцтваў у Беларусі.

Як заявіў у інтэрвію дзяржаўнаму тэлеканалу «Беларусь-1» амбасадар Францыі ў Беларусі Дзідзье Канэс, стасункі Беларусі і Францыі палепшыліся пасьля таго, як беларускі бок «прыняў захады», што дазволілі Эўразьвязу зьняць практычна ўсе санкцыі. Цяпер стасункі, кажа амбасадар, «дасягнулі высокага ўзроўню» — такога, што «дазваляе абмяркоўваць любое пытаньне без табу і ў духу ўзаемнай павагі».

Паводле Канэса, гандлёва-эканамічныя стасункі Беларусі і Францыі сёлета «на ўзьлёце», разьвіваюцца ўзаемаадносіны ў турыстычнай сфэры, абароне навакольнага асяродзьдзя, гатовая да падпісаньня дамова ў галіне транспарту.

Эўрапейскі мінімум: вынікі зьнешняга гандлю за 2016 год

Нядаўна Беларусь наведаў амбасадар Францыі па асаблівых даручэньнях па правах чалавека, правёў кансультацыі ў МЗС і парлямэнце. У канцы месяца ў Менск зробіць першы афіцыйны візыт прэзыдэнт групы сяброўства «Францыя-Беларусь», які таксама правядзе сустрэчы ў МЗС і парлямэнце. Па словах Канэса, гэты візыт «можа дасьць магчымасьць аднавіць міжпарлямэнцкі дыялёг» (раней беларускі Нацыянальны сход фактычна не прызнаваўся за законна абраны парлямэнт).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG