Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марыюпаль пасьля расейскіх абстрэлаў і авіябамбаваньня. ФОТА

Марыюпаль пасьля расейскіх абстрэлаў і авіябамбаваньня: загінулі людзі, ушчэнт зруйнаваныя будынкі, абгарэлі дрэвы, зьнішчана інфраструктура

9 сакавіка Расея разбамбіла дзіцячы шпіталь і радзільню ў Марыюпалі, якія былі заблякаваныя расейскім войскам. Тры чалавекі загінулі, у тым ліку адно дзіця, 17 пацярпелі, паведамляе Марыюпальскі гарсавет.

Марыюпаль знаходзіцца ў блякадзе больш за тыдзень. У горадзе няма ні электрычнасьці, ні газу, ні ежы, ні вады. Расейскае войска абстрэльвае горад з сушы, мора і бамбуе з паветра.

У цяперашні час расейскае войска стварае для ўкраінскіх гарадоў і іх жыхароў такую ж сытуацыю, як блякада Ленінграду падчас Другой сусьветнай вайны, заявіў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен.

24 лютага Расея пачала маштабнае ўварваньне ва Ўкраіну. Прэзыдэнт Расеі Пуцін назваў напад на Ўкраіну «ваеннай апэрацыяй з дэмілітарызацыяй і дэнацыфікацыяй». З гэтага дня па 8 сакавіка, паводле зьвестак ААН, ва Ўкраіне зафіксавана 516 гсьмерцяў мірных жыхароў.


XS
SM
MD
LG