9 сакавіка віцэ-прэм’ерка Ўкраіны, міністарка па рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый Ірына Верашчук паведаміла, што ўзгадніла з расейскім бокам шэсьць маршрутаў эвакуацыі мірнага насельніцтва ў гэты дзень.
Згодна з дамоўленасьцямі, вайскоўцы павінны былі спыніць агонь з 9.00 да 21.00 9 сакавіка і адкрыць гуманітарныя калідоры.
У Кіеўскай вобласьці — з гарадоў Ворзель, Буча, Барадзянка, Ірпень, Гастомель — у Кіеў.
Раней расейскі бок сарваў эвакуацыю мірнага насельніцтва, абстрэльваючы маршруты, па якіх павінны былі зьяжджаць людзі, у прыватнасьці ў Марыюпаль і Валнаваху. Акрамя таго, падчас эвакуацыі ў Ірпяні былі абстраляныя мірныя жыхары, загінулі восем чалавек. У той жа час Расея абвінаваціла ўкраінскі бок у зрыве эвакуацыі.
Карэспандэнт Радыё Свабода наведаў Ірпень і Бучу 9 сакавіка.