У Кабуле праходзіць эвакуацыя грамадзян ЗША, а таксама жыхароў Афганістану, якія, на думку Вашынгтону, знаходзяцца пад пагрозай з прычыны супрацоўніцтва з амэрыканцамі ў мінулым. Маштабная апэрацыя вывазу людзей пачалася праз тыдзень пасьля прыходу да ўлады талібаў.
Паводле Белага дому, ЗША і саюзьнікі эвакуавалі з Афганістану цягам апошніх сутак 19 тысяч чалавек, з 14 жніўня эвакуавана звыш 82 тысяч чалавек.
Рух «Талібан» заяўляў, што ня пойдзе на падаўжэньне тэрміну вываду міжнародных сіл з Афганістану. Аднак прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн спрабуе дамагчыся адтэрміноўкі даты, каб пасьпець эвакуяваць з Кабулу тысячы мясцовых жыхароў, якія імкнуцца пакінуць сваю радзіму.