14:12
22.1.2014
Спэцназу стала значна болей, уся вуліца Грушэўскага запоўненая. Гараць шыны з разбуранай барыкады.
14:14
22.1.2014
Снайпэры на даху
Паводле зьвестак сайту Спротив, на даху Ўкраінскага Дому знаходзяцца снайперы, якія страляюць у пратэстоўцаў.Генеральная пракуратура падцвердзіла сьмерць дзьвух пратэстоўцаў у выніку раненьняў ад пальнае зброі, МУС запэўняе, што яе байцы не карыстаюцца агнястрэльнай зброяй.
14:15
22.1.2014
Аляксандар Турчынаў з трыбуны Эўрамайдану заклікаў людзей, якія ня ўпэўненыя ў сабе, пакінуць Майдан, а іншым умацоўваць абарону барыкадаў, адстаяць Эўрамайдан.
14:17
22.1.2014
Дэпутат Раман Кашулінскі пад час мітынгу на Эўрамайдане заклікаў жанчын ісьці па хатах, астатнім групавацца і бараніць Майдан. Народныя дэпутаты разыходзяцца пад барыкадах.
14:23
22.1.2014
Януковіч хоча перамоваў
Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч заклікае апазыцыю сесьці за стол перамоваў і спыніць супрацьстаяньне.
«Яшчэ раз прашу людзей не паддавацца на заклікі палітычных радыкалаў. Яшчэ ня позна спыніцца і ўрэгуляваць канфлікт мірным шляхам. Яшчэ раз заклікаю апазыцыю сесьці за стол перамоваў і спыніць супрацьстаяньне. Я супраць кровапраліцьця, супраць ужываньня сілы, супраць распальваньня варожасьці і гвалту», — заявіў Януковіч.
Ён заклікаў людзей «вяртацца ў хаты» і выказаў спачуваньні ў сувязі з гібельлю людзей у канфлікце, «справакаваным экстрэмістамі ад палітыкі».
14:34
22.1.2014
Апазыцыя склікае Народнае веча
На майдане Незалежнасьці працягваецца шматтысячны мітынг. Апазыцыя склікае на 18-ю гадзіну народнае веча. «У сьмерцях вінаваты пэрсанальна Януковіч», — заявіў дэпутат ад «Бацькаўшчыны» Сяргей Собалеў.
14:35
22.1.2014
Вуліца Грушэўскага ў дыме
Усяго зь дзясятак ачагоў пажару, пераважна гараць шыны, якія дэманстранты прынесьлі для будаўніцтва барыкад.
14:42
22.1.2014
Апазыцыя ідзе да Януковіча
Арсень Яцанюк паведаміў у Twitter, што ў 14:45 ён разам з Клічко і Цягнібокам ідуць на перамовы да Януковіча.
В 13.45 ми втрьох йдемо до Януковича. Зустріч підтверджено.
— Arseniy Yatsenyuk (@Yatsenyuk_AP) January 22, 2014
14:42
22.1.2014
Дэманстранты працягваюць закідваць камянямі спэцназ. Тыя закрыліся шчытамі. На вуліцы чорна ад дыму.
14:44
22.1.2014
"Нам адступаць няма куды!",—заявіў чарговы выступоўца на Эўрамайдане.
14:45
22.1.2014
На дапамогу «Беркуту» прыбыў БТР.
14:53
22.1.2014
БТР стаў сярод першага шэрагу «Беркуту», спэцназаўцы пачалі гучна біць у шчыты. На вуліцы Грушэўскага цёмна, як ноччу — ад чорнага дыму.
15:04
22.1.2014
«Гэта вайна за вызваленьне Ўкраіны ад крывавай саветчыны, якая засела ў адміністрацыі прэзыдэнта», — заявіў Юры Луцэнка.
15:07
22.1.2014
Апазыцыя стварае альтэрнатыўныя парлямэнт і ўрад
Юры Луцэнка з трыбуны Эўрамайдану абвясьціў Народную Раду з складу апазыцыйных дэпутатаў альтэрнатыўным парлямэнтам Украіны: «Усе дэпутаты могуць падпісацца пад яе стварэньнем. Хто не падпіша — застанецца па-за законам. Народная рада стварае альтэрнатыўны ўрад на чале зь Віталем Клічко. Зь Януковічам можна весьці перамовы толькі пра ягоную адстаўку», — заявіў Луцэнка.
15:18
22.1.2014
Свабодзе пацьвердзілі сьмерць беларуса ў Кіеве
Адзін з забітых сёньня ў Кіеве — беларус Жызьнеўскі Міхаіл Міхайлавіч. Пра гэта Свабодзе паведамілі ў Штабе нацыянальнага супраціву.
У амбасадзе Беларусі ў Кіеве адмаўляюцца гаварыць на гэтую тэму.
15:35
22.1.2014
МЗС: інфармацыя аб забойстве беларуса ў Кіеве правяраецца
Прадстаўніца прэсавай службы Міністэрства замежных спраў Беларусі Марыя Ваньшына:
«Нічога новага пакуль сказаць не магу. Інфармацыя аб нібыта забойстве грамадзяніна Беларусі правяраецца».
«Мы чуткі не камэнтуем. Афіцыйнай інфармацыі ад украінскага боку ў нас няма. Ёсьць пэўныя схемы ўзаемадзеяньня. І гэтыя схемы працуюць. У нас на дадзены момант афіцыйнай інфармацыі пра тое, што ёсьць факт сьмерці, няма», — заявіў Радыё Свабода Ігар Мелідовіч, дарадца пасланьніка Беларусі ва Ўкраіне.
Чацьвёртая ахвяра супрацьстаяньня ў Кіеве, фота Espreso.tv
16:24
22.1.2014
Распавядаюць сябры і знаёмыя загінулага беларуса
Ён палітычны эмігрант зь Беларусі. Выехаў, калі яшчэ быў малады, здаецца, у 18 гадоў. Я цяпер не прыгадаю, чаму, але ён казаў — праз новы віток палітычнага ціску. Яму пагражала турма за ягоную дзейнасьць
Ён палітычны эмігрант зь Беларусі. Выехаў, калі яшчэ быў малады, здаецца, у 18 гадоў. Я цяпер не прыгадаю, чаму, але ён казаў — праз новы віток палітычнага ціску. Яму пагражала турма за ягоную дзейнасьць
16:28
22.1.2014
У МЗС Украіны эвакуацыя
У МЗС Украіны рыхтуюцца да эвакуацыі, паведаміў адзін з дыпляматаў. Пакуль гэта датычыць толькі жанчын.
16:40
22.1.2014
А так виглядає розгромлений медпункт на Грушевського pic.twitter.com/MU2UBBjnGw
— The Avramchuk Post (@avramchuk_katya) January 22, 2014