Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вулічныя баі ў Кіеве. Забітыя і параненыя

абноўлена
ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ


17:21 22.1.2014
Сябра забітага беларуса: Ён мусіў зьехаць з-за палітыкі

Мы пазнаёміліся, калі пачаўся Майдан. Пасьля падзеяў 1 сьнежня мы сустрэліся, і вось бачыліся цягам месяца да яго трагічнай гібелі. Што да сям’і, то ня ведаю. Здаецца, у яго дзядзька, мажліва зь Менску, ці таксама з Гомеля, займае нейкую пасаду чыноўніка. Ён проста распавядаў, што праз палітычны перасьлед яго моцна шукалі, і ён шмат чаго не распавядаў.
17:12 22.1.2014
На Эўрапейскую Плошчу прыбыў грэйдэр. На вуліцы Грушэўскага запрацавалі вадамёты, але зь відэатрансьляцыі незразумела, ці яны накіраваныя на пажары, якія там адбываюцца, ці на людзей.
17:07 22.1.2014

УНА-УНСО прызнала сьмерць свайго байца-беларуса


Прэс-служба РОО УНА паведамляе пра гібель свайго байца Олексія (Локкі). Па інфармацыі Радыё Свабода, гэта беларус з Гомеля Міхаіл Жызьнеўскі.

«На перадавой першыя страты УНСоўцаў... Сёньня загінуў адзін з найлепшых байцоў УНА. Сёньня да Валгалы адляцела душа воіна ўкраінскага народу — Аляксея (Локкі).

Вось баявая куля, якімі страляцюь на Грушэўскага. Такой куляй толькі што забілі майго Сябра Локкі...».

17:00 22.1.2014
Відэа, як у фатографа Васіля Фядосенку трапляе куля

16:45 22.1.2014

Крамам і офісам у цэнтры Кіева загадалі зачыніцца да 16:00


Усе крамы і офісы, якія разьмешчаныя на цэнтральнай вуліцы Кіева — Храшчаціку — атрымалі негалосную рэкамэндацыю зачыніцца сёньня а 16:00 (17:00 па Менску).

Пра гэта паведамляе радыё «Голас Сталіцы».

Хто менавіта «рэкамэндаваў» пакінуць будынкі на Храшчаціку, і ці сапраўды гэта зьвязана з зачысткай на Майдане, пакуль не вядома.
16:40 22.1.2014
16:28 22.1.2014

У МЗС Украіны эвакуацыя


У МЗС Украіны рыхтуюцца да эвакуацыі, паведаміў адзін з дыпляматаў. Пакуль гэта датычыць толькі жанчын.
16:24 22.1.2014
Распавядаюць сябры і знаёмыя загінулага беларуса

Ён палітычны эмігрант зь Беларусі. Выехаў, калі яшчэ быў малады, здаецца, у 18 гадоў. Я цяпер не прыгадаю, чаму, але ён казаў — праз новы віток палітычнага ціску. Яму пагражала турма за ягоную дзейнасьць
16:18 22.1.2014
Беларусь, забіты ў Кіеве, быў байцом УНА-УНСО?

Міхаіл Жызьнеўскі (апазнала наша крыніца ў Кіеве, афіцыйна інфармацыя не пацьверджана)
Міхаіл Жызьнеўскі (апазнала наша крыніца ў Кіеве, афіцыйна інфармацыя не пацьверджана)
15:35 22.1.2014

МЗС: інфармацыя аб забойстве беларуса ў Кіеве правяраецца


Прадстаўніца прэсавай службы Міністэрства замежных спраў Беларусі Марыя Ваньшына:

«Нічога новага пакуль сказаць не магу. Інфармацыя аб нібыта забойстве грамадзяніна Беларусі правяраецца».

«Мы чуткі не камэнтуем. Афіцыйнай інфармацыі ад украінскага боку ў нас няма. Ёсьць пэўныя схемы ўзаемадзеяньня. І гэтыя схемы працуюць. У нас на дадзены момант афіцыйнай інфармацыі пра тое, што ёсьць факт сьмерці, няма», — заявіў Радыё Свабода Ігар Мелідовіч, дарадца пасланьніка Беларусі ва Ўкраіне.
Чацьвёртая ахвяра супрацьстаяньня ў Кіеве, фота Espreso.tv
15:18 22.1.2014

Свабодзе пацьвердзілі сьмерць беларуса ў Кіеве


Адзін з забітых сёньня ў Кіеве — беларус Жызьнеўскі Міхаіл Міхайлавіч. Пра гэта Свабодзе паведамілі ў Штабе нацыянальнага супраціву.

У амбасадзе Беларусі ў Кіеве адмаўляюцца гаварыць на гэтую тэму.
15:07 22.1.2014

Апазыцыя стварае альтэрнатыўныя парлямэнт і ўрад


Юры Луцэнка з трыбуны Эўрамайдану абвясьціў Народную Раду з складу апазыцыйных дэпутатаў альтэрнатыўным парлямэнтам Украіны: «Усе дэпутаты могуць падпісацца пад яе стварэньнем. Хто не падпіша — застанецца па-за законам. Народная рада стварае альтэрнатыўны ўрад на чале зь Віталем Клічко. Зь Януковічам можна весьці перамовы толькі пра ягоную адстаўку», — заявіў Луцэнка.
15:04 22.1.2014
«Гэта вайна за вызваленьне Ўкраіны ад крывавай саветчыны, якая засела ў адміністрацыі прэзыдэнта», — заявіў Юры Луцэнка.
14:53 22.1.2014
БТР стаў сярод першага шэрагу «Беркуту», спэцназаўцы пачалі гучна біць у шчыты. На вуліцы Грушэўскага цёмна, як ноччу — ад чорнага дыму.
14:45 22.1.2014
На дапамогу «Беркуту» прыбыў БТР.
14:44 22.1.2014
"Нам адступаць няма куды!",—заявіў чарговы выступоўца на Эўрамайдане.
14:42 22.1.2014
Дэманстранты працягваюць закідваць камянямі спэцназ. Тыя закрыліся шчытамі. На вуліцы чорна ад дыму.
14:42 22.1.2014

Апазыцыя ідзе да Януковіча


Арсень Яцанюк паведаміў у Twitter, што ў 14:45 ён разам з Клічко і Цягнібокам ідуць на перамовы да Януковіча.
14:35 22.1.2014

Вуліца Грушэўскага ў дыме


Усяго зь дзясятак ачагоў пажару, пераважна гараць шыны, якія дэманстранты прынесьлі для будаўніцтва барыкад.
14:34 22.1.2014

Апазыцыя склікае Народнае веча


На майдане Незалежнасьці працягваецца шматтысячны мітынг. Апазыцыя склікае на 18-ю гадзіну народнае веча. «У сьмерцях вінаваты пэрсанальна Януковіч», — заявіў дэпутат ад «Бацькаўшчыны» Сяргей Собалеў.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG