Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вулічныя баі ў Кіеве. Забітыя і параненыя

абноўлена
ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ


14:23 22.1.2014

Януковіч хоча перамоваў


Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч заклікае апазыцыю сесьці за стол перамоваў і спыніць супрацьстаяньне.

«Яшчэ раз прашу людзей не паддавацца на заклікі палітычных радыкалаў. Яшчэ ня позна спыніцца і ўрэгуляваць канфлікт мірным шляхам. Яшчэ раз заклікаю апазыцыю сесьці за стол перамоваў і спыніць супрацьстаяньне. Я супраць кровапраліцьця, супраць ужываньня сілы, супраць распальваньня варожасьці і гвалту», — заявіў Януковіч.

Ён заклікаў людзей «вяртацца ў хаты» і выказаў спачуваньні ў сувязі з гібельлю людзей у канфлікце, «справакаваным экстрэмістамі ад палітыкі».
14:17 22.1.2014
Дэпутат Раман Кашулінскі пад час мітынгу на Эўрамайдане заклікаў жанчын ісьці па хатах, астатнім групавацца і бараніць Майдан. Народныя дэпутаты разыходзяцца пад барыкадах.
14:15 22.1.2014
Аляксандар Турчынаў з трыбуны Эўрамайдану заклікаў людзей, якія ня ўпэўненыя ў сабе, пакінуць Майдан, а іншым умацоўваць абарону барыкадаў, адстаяць Эўрамайдан.
14:14 22.1.2014

Снайпэры на даху

Паводле зьвестак сайту Спротив, на даху Ўкраінскага Дому знаходзяцца снайперы, якія страляюць у пратэстоўцаў.

Генеральная пракуратура падцвердзіла сьмерць дзьвух пратэстоўцаў у выніку раненьняў ад пальнае зброі, МУС запэўняе, што яе байцы не карыстаюцца агнястрэльнай зброяй.
14:12 22.1.2014
Спэцназу стала значна болей, уся вуліца Грушэўскага запоўненая. Гараць шыны з разбуранай барыкады.
14:03 22.1.2014
Адзін з параненых, адвезеных хуткай, журналіст, з бэджам, паведаміў канал espreso.tv. Ён без прытомнасьці.
13:58 22.1.2014
«Беркут» пайшоў у атаку. Бачна як 10 чалавек захапілі аднаго чалавека і накінуліся на аднаго, моцна зьбілі і арыштавалі.
13:49 22.1.2014
Мітынгоўцы пайшлі ў чарговую контратаку. Спэцназ вярнуўся да спаленых аўтобусаў.
13:47 22.1.2014
Тэлеканал «1+1»: Адзін з забітых у Кіеве — беларус

«Я на гэтую тэму размаўляць ня буду», — заявіла Марына Есіна, супрацоўніца беларускай амбасады ў Кіеве.
13:40 22.1.2014
«Беркут» штурмуе. Мітынгоўцы адступаюць. Спэцназ захапіў Эўрапейскую плошчу.
13:34 22.1.2014
Фатограф Сяргей Грыц: «Цэляцца па журналістах»

Сяргей Грыц
Сяргей Грыц
13:31 22.1.2014
Снайпэр трапіў у беларускага журналіста

Беларускага фотажурналіста Васіля Фядосенку, які цяпер здымае для агенцтва Ройтэрз ў Кіеве, траўмавалі гумовай куляй.

Васіль Фядосенка
Васіль Фядосенка
13:26 22.1.2014
«Беркут» захапіў другую барыкаду на вуліцы Грушэўскага.
13:24 22.1.2014
Кіеў: Мэдыкі канстатавалі сьмерць аднаго з пратэстоўцаў
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:56 0:00
13:11 22.1.2014
«Беркут» стаў у дзьве лініі, адна лінія стала ў «чарапаху», іншыя разьбіраюць адну з барыкад. Мітынгоўцы кідаюць камяні, міліцыя выкарыстоўвае шумавыя гранаты. Чакаецца новая атака «Беркута», больш маштабная, чым раніцай.

Журналісты адыходзяць ад эпіцэнтра.
13:08 22.1.2014
13:07 22.1.2014
«Забойства мірных пікетоўцаў — гэта наступства беспакаранасьці выканаўцаў злачынстваў і эскаляцыі тэрору», — гаворыцца ў сумеснай заяве «Бацькаўшчыны», партыі «УДАР» і «Свабоды».
13:05 22.1.2014
«Беркут» атакуе

Спэцназ прайшоў першую барыкаду, стаўшы упрытул да другой барыкады, атуліўшыся з усіх бакоў шчытамі, так званай «чарапахай».
13:04 22.1.2014
Прэм’ер-міністар Украіны Мікалай Азараў назваў радыкальных пратэстоўцаў у цэнтры Кіева тэрарыстамі.
13:01 22.1.2014
Спэцназ пачаў выцясьняць мітынгоўцаў шчытамі.

Сілы спэцназу «Беркут» на вуліцы Грушэўскага ўзмоцненыя, яны пачалі шчытамі адцясьняць мітынгоўцаў.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG