Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вулічныя баі ў Кіеве. Забітыя і параненыя

абноўлена
ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ


10:22 22.1.2014

Эўрамайдан рыхтуецца да штурму

Майдан незалежнасьці ў цэнтры Кіева рыхтуецца да штурму, узмоцнены прапускны рэжым.

Як перадае карэспандэнт УНІАН, на барыкадах ад вуліцы Інстытуцкай і Храшчаціка з боку Эўрапейскай плошчы па стане на 08:30 знаходзяцца некалькі сотняў актывістаў з палкамі і ў касках. У гэты час на Майдане Незалежнасьці ідзе малебен.

Зусім побач, на вуліцы Грушэўскага працягваецца супрацьстаяньне пратэстуючых супраць улады і сіл «Беркута».
10:20 22.1.2014
«Беркут» пайшоў у наступ праз інфармацыю, што пратэстоўцы дадалі ў кактэйлі Молатава вадкі натрый. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцы ў праваахоўных органах.
10:08 22.1.2014
У міліцыі пацьвердзілі сьмерць мітынгоўца
09:55 22.1.2014
Улада прысылае падмацаваньне

У Кіеў масава звозяць новыя сілы спэцназу і «цітушак», паведамляюць украінскія СМІ.
09:42 22.1.2014

Вельмі шмат параненых


«Беркут» працягвае труціць людзей газам, вельмі шмат параненых, не хапае карэт хуткай дапамогі, тут цяпер знаходзіцца каля тысячы пратэстоўцаў, часткова на Грушэўскую падыйшлі з Майдану незалежнасьці",— паведамляе карэспандэнт espreso.tv з месца падзей.
09:38 22.1.2014
Людзі кідаюць камяні ў спэцназ, разбіраюць брук, міліцыя ў гукаўзмацняльнік заклікае грамадзян спыніць атакі на спэцназ, запіс гучыць бесперапынна.
09:35 22.1.2014

Мітынгоўцы адбілі ранейшыя пазыцыі


Людзей стала больш, падыйшлі з Майдана незалежнасьці. Бакі вярнуліся на ранейшыя пазыцыі да пачатку разгону, што зафіксавалі камэры espreso.tv
09:34 22.1.2014

«Беркут» адступае


«Беркут» адступае, спэцназ ужо адыйшоў на лінію спаленых аўтобусаў.

Процілеглыя бакі перакідваюцца камянямі, «Беркут» страляе з помпавай зброі, ужывае шумавыя гранаты.
09:23 22.1.2014

Дэманстранты пайшлі контрнаступ


«Людзі былі неарганізаваныя, прыгаломшаныя навіной пра сьмерць аднаго з мітынгоўцаў, стаялі грукамі, і выкарыстоўваючы гэта а 8-й раніцы «Беркут» пайшоў у наступ. Але цяпер адыйшлі і перагрупаваліся, сабраліся з сіламі і натоўп чалавек 500 пайшоў у контрнаступ, пачаў адціскаць «Беркут», паведаміў у жывым эфіры карэспандэнт espreso.tv.

Ён адзначыў, што журналістаў цяпер не абстрэльваюць.
09:18 22.1.2014
Камэра espreso.tv зафіксавала, як «Беркут» зьбівае затрыманых. Гучаць выбухі шумавых гранат.
09:14 22.1.2014
«Беркут» валачэ некалькі затрыманых мітынгоўцаў.
09:12 22.1.2014
Беркут пайшоў у наступ. Спэцназаўцы разьбіраюць барыкады.Пачынаецца зачыстка, пратэстоўцы адступаюць, паведамляе espreso.tv

09:11 22.1.2014
Спэцназ застрэліў пратэстоўца ў Кіеве

Другая сьмець на кіеўскіх барыкадах.
09:10 22.1.2014
Першая сьмерць на кіеўскіх барыкадах
08:55 22.1.2014

Трэцяя ноч на кіеўскіх барыкадах была больш спакойнай, чым папярэдняя


Ноч на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве ноч прайшла пад гукі імправізаваных бубнаў, пад якія мітынгоўцы прыстасавалі бубны і мэталічныя прадметы.

Інтэнсіўнасьць выкарыстаньня гранат і сьлезацечнага газу з боку міліцыі, пэтард і бутэлек з запальнай сумесьсю з боку мітынгоўцаў была нашмат ніжэй, чым падчас другой ночы супрацьстаяньня каля стадыёна «Дынама».

Паводле інфармацыі карэспандэнта Радыё Свабода, некалькі чалавек з рознымі траўмамі забралі машыны хуткай дапамогі.

Станоўчую ролю міратворцаў выконвае група сьвятароў, якая разьмясьцілася паміж бакамі супрацьстаяньня. Падвяргаць сьвятароў небясьпецы не рызыкуюць ні міліцыянты, ні мітынгоўцы.

Тым не меней мінулай ноччу міліцыя ўжыла вадамёты супраць дэманстрантаў. Паводле міжнародных стандартаў, выкарыстаньне вадамётаў пры мінусавой тэмпэратуры паветра прыраўноўваецца да катаваньняў. Напярэдадні вечарам і ноччу каля стадыёна «Дынама» і на вуліцы Грушэўскага адбываліся асобныя сутычкі дэманстрантаў зь міліцыяй. Удзельнікі пратэстаў кідалі ў міліцэйскія кардоны пэтарды, бутэлькі і камяні, міліцыянты ўжывалі шумавыя гранаты і дымавыя шашкі.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG