Людзі, хто ня сьпіць! мы ўзнавілі відэатрансьляцыю з Кіева http://t.co/KLmolXgreE #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.1.2014
Агонь пад нагамі прымусіў "беркутаўцаў" расступіцца http://t.co/KLmolXgreE #євромайдан #евромайдан http://t.co/2t6crqzXFQ
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.1.2014
Кіеў пераўтвараюць у горад гопнікаў — Портнікаў
«Гопнікі» на вуліцах — гэта ня толькі для Майдану. Гэта для Кіева, — піша ВІталь Портнікаў, які сёньня пад пагрозай перасьледу пакінуў Украіну.
Не спрабуйце знайсьці палітычнай лёгікі ў вар’яцкім рашэньні вывесьці на вуліцы начнога горада атрады «гопнікаў» , гатовых за капейкі «дубасіць» першага сустрэчнага. Не вычэрчвайце складаныя схемы, паводле якіх атрады цітушак, як пераможная армія, павінны былі сустрэцца гэтай ноччу на вуліцах, якія вядуць да Майдану і ўзяць у кола лягер пратэсту. Не даказвайце у камэнтарах, што ўсё, што адбываецца — прэлюдыя да ўвядзеньня прэзыдэнтам Віктарам Януковічам надзвычайнага становішча ў краіне.
Ва ўсім гэтым так жа шмат палітыкі, як у сварцы зьняволеных з-за няправільнай «прад’явы». Калі ўлада сапраўды хоча разграміць лягер на Майдане, яна будзе дзейнічаць з дапамогай так званых «праваахоўнікаў» са зброяй — балазе, зараз у яе куды больш законных, выбачаюся за аксюмаран, падставаў, рушыць «Беркут» на плошчу ўкраінскай свабоды. Калі прэзыдэнт сапраўды хоча ўвесьці надзвычайнае становішча — то няўжо кругласутачнае супрацьстаяньне на Грушэўскага не магло б стаць для яго дастатковай падставай?
Чытаць усё цалкам
Мы ўжо ўсе ў турме — экс-міністар унутраных справаў Украіны
Былы міністар унутраных справаў Юры Луцэнка лічыць, што верагоднасьць мірнага вырашэньня канфлікту, які ўзьнік ва Ўкраіне, складае 5%.
«Я ня ведаю ніводнага грамадзяніна Украіны, які хоча пакласьці жыцьцё за гэтую кіроўную хунту. Я ня ведаю такога. Гэтыя крывасмокаў (прадстаўнікі ўлады) ніколі сваё жыцьцё за свайго галоўнага арганізатара не пакладуць. Няма грамадзянскай вайны, — сказаў Луцэнка. — Таму што ўласна мы ўжо ўсе ў турме. Якая розьніца — у меншай або ў вялікай, на ўсю краіну? Калі, прабачце, за ўдзел у дэманстрацыях даюць 15 гадоў і столькі ж даюць за спробу дзяржаўнага перавароту...»
«Трэба перастаць думаць, што мы будзем казаць сьледчаму, трэба думаць, што мы гаворым народу цяпер, які патрабуе свабоды. Адказ вельмі просты: у Вярхоўнай Радзе павінная засядаць Народная Рада Ўкраіны — 180 апазыцыйных дэпутатаў», — лічыць палітык.
Чытаць цалкам...
RT @insider_ua: 3.30 ночі. Скільки ж нині людей не спить, слідкує за включенням з #євромайдан Грушевського. А ви?
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.1.2014
RT @EuroMaidan_VNUA: Задействовали водомет. #євромайдан #евромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.1.2014
Аўтамайдан зноў ловіць "цітушак"
Автобуси з невідомими людьми збираються на в'їздах до Києва http://t.co/St9D7hJNJu #Євромайдан #Евромайдан pic.twitter.com/1P4qnWs46U
— ЄВРОМАЙДАН (@euromaidan) January 21, 2014
У фэйсбуку прэм'ер Украіны абвінаваціў апазыцыю ў закалотах і падзякаваў сілавікам за службу
Прэм’ер-міністар Украіны Мікалай Азараў лічыць, што лідэры апазыцыі павінны вызначыцца — падтрымліваюць яны ці не агрэсіўныя дзеяньні на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook у аўторак вечарам.
«На працягу бліжэйшых дзён яны павінны выразна і ясна выказаць сваю пазіцыю. Калі яны падтрымліваюць гэтых грамілаў, гэтых экстрэмістаў, правакатараў, тады яны павінны сказаць: „Так, мы разам“. І несьці за гэта адказнасьць. Калі яны не падтрымліваюць, то яны павінны разам з уладай прыбраць гэтых бандытаў і правакатараў з вуліц сталіцы», — напісаў Азараў.
Прэм’ер лічыць, што адказнасьць за тое, што адбываецца ў цэнтры Кіева ляжыць, перш за ўсё, на тых лідэрах апазыцыйных партыяў, якія апошні час падбухторвалі Майдан да дзеяньняў супраць улады і ўсяляк спрабавалі дэстабілізаваць сытуацыю ў дзяржаве. Азараў падзякаваў праваахоўнікам за вытрымку пры сутыкненьнях на вуліцы Грушэўскага.
Кажуць, што ўзялі ў палон некалькі "цітушак" якія білі аўто ў цэнтры Кіева #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.1.2014
Пакуль на #Євромайдан цішыня, людзі крычаць сілавікам каб тыя складалі зброю
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.1.2014
Намесьніка камэнданта Майдану вывезьлі ў лес і імітавалі расстрэл
Раней сёньня зьявілася паведамленьне ў фэйсбуку ад імя самога Ігара Луцэнкі, але пацьвярджэньняў, што ён ужо на волі, спачатку не было, і тое паведамленьне выклікала сумневы.Па словах гэтага паведамленьня, Ігара Луцэнка зь яшчэ адным чалавекам выкралі ноччу «дужыя маладзёны са шпіталя, дзе тыя знаходзіліся, і вывезьлі ў лес пад Кіевам, пасьля чаго трымалі больш 10 гадзінаў зачыненым у нейкім гаражы, а затым зноў вывезьлі ў лес і, імітуючы падрыхтоўку да расстрэлу, кінулі там. «Амаль 15- гадзіннае кантактаваньне з выкрадальнікамі было часам вельмі цяжкім маральна і фізычна», — гаворыцца ў паведамленьні.
Ігар Луцэнка зьяўляецца намесьнікам камэнданта Эўрамайдану, сябрам Рады УА «Майдан». Ён таксама зьяўляецца сябрам Галоўнай Рады Украінскага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, кантактнай асобай па грамадзкай лініі з ЮНЭСКА і ІКАМОС, актывістам абароны помнікаў архітэктуры, аб’ектаў сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА, актывістам прыродаахоўнага руху, абаронцам Сафіі Кіеўскай, унесенай у ахоўны рэестар помнікаў гісторыі і культуры ЮНЭСКА, адным з кіраўнікоў грамадзкай ініцыятывы па барацьбе зь незаконнай забудовай «Захавай стары Кіеў».
Чытаць далей...
Напярэдадні экс-міністар унутраных справаў Юры Луцэнка заклікаў усіх на Майдан
Каля стадыёна "Дынама" адбылася невялікая сутычка. Хуткая дапамога забрала аднаго параненага #Євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.1.2014
По інформації, яка поступає від людей, в районі метро Петровка зараз йде жорстка драка з тітушками. Участь приймають більше 60 людей
— ЄвроМайдан (@EuroMaydan) January 21, 2014
Вы таксама два апошнія дні засыналі пад гук металічных палак, якімі б'юць па жалезе?) Дзякуй #ЄвроМайдан за гэта) http://t.co/ZVw8X2LbMw
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.1.2014
«Беркут» страляе ў мітынгоўцаў сталёвым шротам
Людзі заяўляюць, што знаходзяць на вуліцы Грушэўскага, непасрэдна на месцы беспарадкаў, нявыкарыстаныя гільзы са сталёвым шротам.
Яны кажуць, што менавіта такімі патронамі страляюць у мітынгоўцаў праваахоўнікі. Кіраўнік аднаго з аддзелаў унутраных войскаў у камэнтары Радыё Свабода заявіў, што шрот выкарыстоўвалі толькі прадстаўнікі спэцаадзел «Беркут».
У інтэрнэце зьявілася відэа жорсткага зьбіцьця журналістаў Свабоды
Невядомы аўтар загрузіў на YouTube відэазапіс, на якім бачна, як байцы спэцаддзелу «Беркут» затрымліваюць і зьбіваюць двух журналістаў Радыё Свабода Дмытра Баркара і Ігара Ісхакава
У аб’ектыў трапілі кадры, дзе добра відаць, што журналістаў спачатку павалілі на зямлю, а потым пачалі біць. На відэа таксама чуваць галасы відавочцаў, якія назіралі за інцыдэнтам і камэнтуюць убачанае. Пацярпелыя сьцьвярджаюць, што на відэа менавіта яны.
Дмытро Баркар і Ігар Ісхакаў былі атакавыя спэцназам «Беркут» у той час, калі вялі наўпроставую відэатрансьляцыю падзеяў. На працягу пяці гадзін іх утрымлівалі асобна адзін ад аднаго, не даючы доступу да тэлефоннай сувязі і да юрыстаў. Яны таксама былі зьбітыя.
Абодва адпрэчваюць абвінавачваньні міліцыі, што яны бралі ўдзел у гвалтоўных дзеяньнях або правакавалі праваахоўнікаў нейкім чынам. Апошнія зьнятыя імі відэакадры перад момантам затрыманьня зь іх наўпроставага эфіру пацьвярджаюць іх словы.