Жорсткія законы запрацуюць ва Ўкраіне заўтра
Ва Ўкраіне неўзабаве ўвойдуць у сілу новыя законы, якія выклікалі новую хвалю пратэстаў. Чакалася, што ўначы можа нават быць уведзенае надзвычайнае становішча. З Кіева паведамляе журналістка Алена Літвінава.
Ціхановіч: Што зьменіцца ўжо заўтра ва ўкраінскім заканадаўстве?
Літвінава: Усяго было прынята 11 законаў, яны ўсе былі падпісаныя прэзыдэнтам адным пакетам, але юрыдычную сілу яны набудуць ня ўсе адразу ад заўтра. У прыватнасьці, ад заўтрашняга дня набудуць моц законы, якія рэгулююць правядзеньне вулічных акцыяў паблізу ворганаў дзяржаўнай улады. Пакараньне, якое прадугледжваецца за гэта, – 15 сутак. Таксама большая адказнасьць прадугледжаная за публічныя заявы і заклікі экстрэмісцкага характару. Арыштам 15 сутак будуць карацца людзі, якія выходзяць на масавыя акцыі ў касках.
Чытаць далей...
Ва Ўкраіне рыхтуюць надзвычайны стан, — СМІ
Дэпутатаў ад Партыі рэгіёнаў зьбіраюць на чацьвер у Кіеве, Вярхоўная Рада можа прагаласаваць за надзвычайнае становішча.
Паводле ўкраінскіх СМІ, першы крок да гэтага быў зроблены ўчора зваротам прэзыдэнта да народа, цяпер урад або Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны павінны падаць адпаведнае рашэньне ў парлямэнт, а дэпутаты яго зацьвердзіць.
Чытаць далей...
Ростані Майдана
Чаму палітычны крызіс ва Ўкраіне перайшоў у фазу сілавога сутыкненьня? Здаецца, гэта — праява заканамернасьці любой рэвалюцыі. Між тым падаецца, што базавых пасьпяховых сцэнароў разьвіцьця падобных падзеяў можа быць толькі два.
Адзін — «аксамітны». Людзі мірна стаяць на плошчы, але іх ня толькі шмат, аднак і пераважная частка грамадзтва адмаўляе ўладзе ў даверы, імпульсы ад плошчы разьлятаюцца па ўсёй краіне, яны праточваюцца і ў маналіт улады, расколваючы яго. Улада ў роспачы, «галубы» ва ўладзе перамагаюць «ястрабаў», загады на супрацьдзеяньня плошчы ці няма волі аддаць ці няма жаданьня выконваць, розныя «Беркуты» і АМАПы братаюцца з маніфэстантамі. Плошча стаіць, але яна пры гэтым наступае, наступае ў мазгах і душах людзей, захопліваючы ўсё новыя тэрыторыі.
Чытаць блог Юрыя Дракахруста цалкам...
Гэтай ноччу Свабода ня сьпіць
Ад нуля гадзін 22 студзеня ва Ўкраіне ўступае ў сілу пакет жорсткіх законаў, якія ўзмацняюць адказнасьць за масавыя грамадзкія дзеяньні. Назіральнікі не выключаюць крытычнага абвастрэньня сытуацыі ў Кіеве.
Радыё Свабода ўсю ноч будзе сачыць за падзеямі. Паведамленьні карэспандэнтаў Свабоды, фота і відэарэпартажы – у жывым блогу на сайце svaboda.org.
Чытайце далей...