Паводле Еспресо.TV, цяпер тэлефануюць ўсім дэпутатам ад Партыі рэгіёнаў і кажуць, што абавязкова трэба быць у чацьвер у Кіеве. На чацьвер заплянаваная пазачарговая сэсія парлямэнту, на якой будзе прынятае рашэньне аб увядзеньні надзвычайнага становішча.
Паводле ўкраінскіх СМІ, першы крок да гэтага быў зроблены ўчора зваротам прэзыдэнта да народа, цяпер урад або Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны павінны падаць адпаведнае рашэньне ў парлямэнт, а дэпутаты яго зацьвердзіць.
З просьбай аб увядзеньні надзвычайнага становішча зьвярнуўся Луганскі абласны савет.
Тым часам лідэр партыі «ЎДАР» Віталь Клічко пайшоў у Адміністрацыю прэзыдэнта, каб сустрэцца з Віктарам Януковічам.
Пра гэта паведамілі ў прэсавай службе палітыка:
«Клічко пайшоў да Януковіча, каб паспрабаваць спыніць гвалт і супрацьстаяньне, якое праходзіць у Кіеве і па ўсёй краіне».