Сілы самаабароны адбіваюцца.
Мітынгоўцы захапілі аднаго беркутаўца.
Самаабарона імкнецца захопліваць беркутаўцаў, якія ідуць у атаку. Першага захопленага беркутаўца вядуць на сцэну.
На Майдане гарыць дом прафсаюзаў, яго захапіў Беркут.
Беркут кідае шумавыя гранаты. Кіраўнікі самаабароны заклікаюць ня біць палонных беркутаўцаў.
Паўстанцы сьпяваюць гімн Украіны. Самаабарона займае пэрымэтар абароны.
Беркут страляе па сцэне. Паранілі Турчынава. Да Турчынава заклікаюць мэдыка на сцэну.
RT @mikekomar: @ukrpravda_news Активісти ведуть пораненого протестувальника під час штурму #євромайдан via Stringer http://t.co/fxJ7LWHxPh
— Радыё Свабода (@svaboda) 18.2.2014
Майдан стаіць, не паддавацца паніцы, — заклікаюць са сцэны.
Палоненым беркутаўцам надаюць мэдычную дапамогу. Сьвятары чытаюць малітвы.RT @HannaHomonai: Наш жіночий фронт. Дівчата голими руками розбирають бруківку. Цих людей ніхто не здолає. Бог з нами! #євромайдан http://t…
— Радыё Свабода (@svaboda) 18.2.2014
Майдан у агні! Сотні параненых у шпіталях. На Майдане заклікаюць здаць кроў для пацярпелых! #євромайдан http://t.co/9Y4xwgTZUS
— Радыё Свабода (@svaboda) 18.2.2014
Дэманстранты адбілі атаку Беркуту! #євромайдан #евромайдан http://t.co/GMLfyviCOp
— Радыё Свабода (@svaboda) 18.2.2014
У «беркутаўца», захопленага на Майдане, адарваная рука
Пра гэта са спасылкай на дэпутата ад «Бацькаўшчыны» Аляксандра Брыгінца паведамляе ESPRESO.TV.«У беркутаўца адарваная рука. Цяпер яго аглядае лекар і вязуць у шпіталь. Ён, як і іншыя, падарваўся на гранатах, якія кідаюць „беркутаўцы“. Выбег занадта наперад. Таму, як бачым, беркутаўцы зьнішчаюць самі сваіх», — паведаміў дэпутат.
Януковіч мае сысьці — Крэймэр
Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч страціў легітымнасьць і павінен сысьці ў адстаўку. Пра гэта заявіў прэзыдэнт праваабарончай арганізацыі Freedom House з ЗША Дэвід Крэймэр у інтэрвію Радыё Свабода.
Паводле яго слоў, легітымныя дэмакратычныя лідэры не аддаюць загадаў атрадам спэцпрызначэньня нападаць на дэманстрантаў, якія хочуць адкрытай улады.
Зараз, сказаў Крэймер, жыцьцёва важна, каб Злучаныя Штаты Амэрыкі і Эўрапейскі зьвяз наклалі на вінаватых візавыя і фінансавыя санкцыі, каб паскорыць істотныя палітычныя зьмены ва Ўкраіне:
«На гэта яны павінны былі пайсьці ўжо даўно».
Чытаць далей
Сілавікі ў Цярнопалі перайшлі на бок народа
Байцы МУС склалі зброю і абвясьцілі «міліцыя з народам»
У Цярнопалі, Львове, Івана-Франкоўску мітынгоўцамі захопленыя асноўныя адміністрацыйныя будынкі.
RT @mikekomar: @ukrpravda_news ЗВІРЯЧИЙ БЕРКУТ ТЯГНЕ ПОРАНЕНОГО ПРОТЕСТУВАЛЬНИКА via Reuters #євромайдан http://t.co/jLsPpQbUnU
— Радыё Свабода (@svaboda) 18.2.2014
У Доме прафсаюзаў, які гарыць, заблякаваныя людзі
У будынку Дома прафсаюзаў моцны пажар. На 9-м паверсе знаходзяцца заблякаваныя актывісты. У будынку ўжо згарэлі чатыры паверхі. Пра гэта абвясьцілі са сцэны Майдану.
Людзям даводзіцца выскокваць з вокнаў, актывісты іх падстрахоўваць, раскінуўшы брызэнт.
Турчынава на сцэне параніла аскепкам
Непасрэдна на галоўнай сцэне Майдану быў паранены народны дэпутат ад УА «Бацькаўшчына» Аляксандар Турчынаў.
«Са мной усё добра. Аскепкам пасекла твар. Баі перамясьціліся настолькі блізка, што аскепкі пачалі далятаць да сцэны», — паведаміў Турчынаў у Твітэры.
RT @Dbnmjr: Впервые за историю своего существования с ноября 1960 года метрополитен города Киева полностью прекратил перевозить пассажиров.…
— Радыё Свабода (@svaboda) 19.2.2014