Януковіч сустракаецца з лідэрамі апазыцыі, пасьля гэтага выступіць з тэлезваротам #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 18.2.2014
Толькі адзін чалавек можа спыніць катастрофу ва Ўкраіне — гэта Януковіч
Ягоныя ваганьні і ўжыты гвалт адказныя за сытуацыю — напісаў у сваім твітары міністр замежных справаў Швэцыі Карл Більт
Only person who can now stop catastrophe in Ukraine is President Yanukovich. His vacillation and violence responsible for situation.
— Carl Bildt (@carlbildt) February 18, 2014
За дзень у Кіеве загінула мінімум 13 чалавек. Яшчэ шмат пры сьмерці і сотні параненых #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 18.2.2014
У Кіеве заўтра абвешчаны выхадны, мэтро працаваць не будзе, праз гадзіну будуць перакрыты апошнія ўезды ў горад #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 18.2.2014
Гарыць будынак міліцыі ў Цярнопалі
На Майдане незалежнасьці выключылі сьвятло
З боку Міхайлаўскай плошчы выхады з Майдана блякавалі цітушкі, паведамляе ESPRESO.TV
Decydując się na siłową likwidację Majdanu, władze ukraińskie odpowiadają za brzemienne skutki, tak na Ukrainie jak i w stosunkach z UE.
— Radosław Sikorski (@sikorskiradek) February 18, 2014
@ukrpravda_news Протестувальники на #євромайдан не здаються і борються до останнього! Фото Reuters 18.02 pic.twitter.com/Qupsk4toVI
— Mikekomar (@mikekomar) February 18, 2014
На #євромайдан вадамёт пераехаў мітынгоўца, хлопец загінуў - СМІ
— Радыё Свабода (@svaboda) 18.2.2014
Крывавы аўторак. Пяць забітых за вечар
Увечары на Майдане загінулі яшчэ пяцёра чалавек. Пра гэта паведамляе «Дзеркало тижня»
Сілавая зачыстка Майдану ўжо каштавала жыцьця пяці пратэстантам, трое зь якіх — з кулявымі раненьнямі, паведамляе журналіст ZN.UA, які цяпер знаходзіцца на перадавой.
Паводле мэдыкаў, цяжка параненых з Майдану вывозяць хуткія, іншым аказваюць дапамогу на месцы, часам проста на зямлі. Сілавікі пачалі атаку на Майдан каля 20:00. Па дадзеных ZN.UA ў зачыстцы ўдзельнічае данецкі «Беркут». Раней паведамлялася аб дзевяці загінулых днём падчас сутыкненьняў пратэстоўцаў і сілавікоў у цэнтры Кіева. МУС Украіны паведаміла пра 6 ахвяр са свайго боку.
Прэсавая служба ўраду Ўкраіны паведаміла што “ў сувязі з масавымі беспарадкамі і з мэтай недапушчэньня чалавечых ахвяр і эскаляцыі канфлікту рух транспарту ў бок Кіева будзе абмежаваны з 0 гадзін 19 лютага 2014 года".
Міліцыя не дапускае транспарт у цэнтар горада, таксама там выключанае сьвятло. Паўстанцы бароняцца ад спэцназу вогнішчамі з шынаў.
Клічко і Яцанюк паехалі на сустрэчу з Януковічам
Януковіч хаваецца ад Клічко і Яцанюка
Санкцыі ЭЗ супраць украінскіх уладаў могуць быць падобныя да беларускіх — Сікорскі
ЭЗ можа ўвесьці санкцыі супраць Украіны, — паведамляе міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі. «Ад тых, што ўведзеныя у Беларусі, з абмежаваным посьпехам, да тых, што ўведзеныя супраць Кубы і Ірану, якія апынуліся вельмі эфэктыўнымі».
Сікорскі заявіў, што яны ўвесь час манітораць сытуацыю ва Ўкраіне.
Паводле Сікорскага яна ва Ўкраіне нагадвае сытуацыю ў Польшчы ў 80-я гады. Міністар шкадуе, што падобныя падзеі адбываюцца ў сталіцы, якая мела старшынства ў АБСЭ і зьяўляецца сябрам Рады Эўропы.