Януковіч атрымаў загад на разгон Майдану ад Пуціна — Аслунд
Такое меркаваньне выказаў Андэрс Аслунд, старшы навуковы супрацоўнік Інстытуту міжнароднай эканомікі імя Пэтэрсана. Ён лічыць, што ў Кіеве адбываецца адзін са сцэнароў апісаны былым дарадцам Уладзімера Пуціна Андрэем Іларыёнавым.
«Расея ня стала чакаць сканчэньня Алімпіяды і дала загад на разгон наўпрост у Сочы», — мяркуе Аслунд.
У эфіры ЭспрэсаТВ паведамілі, што самаабарона Майдана падбіла два БТР
Ахмэтаў заклікаў спыніць кровапраліцьце
Самы багаты грамадзянін Украіны, алігарх, блізкі да Януковіча, выказаўся за мір.
Бізнэсмэн Рынат Ахмэтаў заклікаў бакі супрацьстаяньня ў Кіеве спыніць кровапраліцьце. Пра гэта гаворыцца ў заяве ягонага прадстаўніка, распаўсюджанай агенцтвам «Інтэрфакс-Украіна».
На думку Ахмэтава, «няма такіх абставінаў, якія апраўдваюць прымяненьне сілы ў адносінах да мірнага насельніцтва»:
«Чалавечыя ахвяры і пацярпелыя з боку пратэстоўцаў і праваахоўнікаў падчас вулічных сутыкненьняў — недапушчальная цана за палітычныя памылкі».
У заяве таксама адзначаецца, што Ахмэтаў заклікае «спыніць праліцьцё крыві на вуліцах Кіева, усім варагуючым сілам тэрмінова вярнуцца ў перамоўны працэс і ні на хвіліну не спыняць працу да таго часу, пакуль ня будзе знойдзенае рашэньне па выхаду Ўкраіны з глыбокага палітычнага крызісу».
Да кампрамісу заклікаў таксама іншы алігарх Віктар Пінчук.
«Прэзыдэнт Януковіч знаходзіцца ў сваім кабінэце», — паведаміла намесьніца кіраўніка адміністрацыі Ганна Герман
Януковіч правёў перамовы з Байдэнам
Некалькі хвілін таму завяршыліся тэлефонныя перамовы Віктара Януковіча і віцэ-прэзыдэнта ЗША Джозэфа Байдэна. Пра гэта паведамілі сайты LB.ua і ESPRESO.TV.
Чым завяршыліся перамовы, пакуль невядома.
Раней паслы ЭЗ і ЗША не маглі датэлефанавацца да Януковіча.
Полымя бароніць паўстанцаў ад спэцназу
Пратэстоўцы актыўна перадаюць з цэнтру на пэрыфэрыю драўляныя паддоны, дэталі домікаў, збудаваных да Калядаў на Майдане, да вогнішчаў, якія гараць пэрымэтру плошчы і абараняюць ад атакі “Беркуту”.
Параненыя на Майдане сілавікі (відэа)
У Івана-Франкоўску прастэстоўцы захапілі галоўнае ўпраўленьне МУС і штурмуюць будынак СБУ
Абама заклікаў Януковіча адумацца
ЗША заклікаюць прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча неадкладна аднавіць перамовы з апазыцыяй.
Пра гэта паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на заяву журналістам падчас брыфінгу ў Вашынгтоне прэс-сакратара прэзыдэнта ЗША Джэй Кэрні:
«Мы заклікаем прэзыдэнта Януковіча неадкладна прыступіць да дээскаляцыі сытуацыі і пакончыць з ускладненьнямі на Майдане. Мы таксама заклікаем яго аднавіць дыялёг зь лідэрамі апазыцыі сёньня, каб распрацаваць кансэнсусны шлях для Украіны.
Мы шакаваныя паведамленьнямі пра гвалт, што адбываецца, і пра тое, што ўзброены спэцназ зьбіраецца на краях Майдана. Мы па-ранейшаму асуджаем гвалт на вуліцах і залішняе ўжываньне сілы з любога боку. Сілай нельга вырашыць крызіс», — дадаў прадстаўнік Белага дома.
Ён адмовіўся пракамэнтаваць разьвіцьцё падзей у Кіеве на момант правядзеньня брыфінгу. Раней віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн тэлефанаваў Януковічу і патрабаваў правесьці перамовы з апазыцыяй і не разганяць пратэстоўцаў. ЗША таксама прыгразілі ўкраінскім чыноўнікам санкцыямі.
Камэндант Майдану Андрэй Парубій сапраўды ў лякарні, але інсульту ў яго няма — паведамляе Украінская праўда
Параненыя і забітыя на вуліцы Інстытуцкай у Кіеве
На Майдане загінуў яшчэ адзін "беркутавец", - паведамляе @lb_ua #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 18.2.2014
На Майдане патрэбныя шыны і мазі ад апёкаў
«У людзей шмат апёкаў, вельмі патрэбныя мазі ад апёкаў і шыны для перадавой», — заявіў вядоўца мітынгу.
Філарэт — Януковічу: «Той, хто возьме меч, ад мяча і загіне» http://t.co/GghOFSZaX8 #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 18.2.2014