Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайна ў цэнтры Кіева. «Беркут» атакуе. Майдан прастаяў ноч. Каля дваццаці забітых

абноўлена

Спэцназ пачаў штурм Майдану, ужываючы вадамёты, газ, гранаты, траўматыку. Дзьве начныя атакі адбітыя. Каля тысячы параненых.

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ


Twitter-трансьляцыя

У Івана-Франкоўску паўтары тысячы мітынгоўцаў штурмуюць СБУ (былы КДБ)

Пра гэта паведамляюць мясцовыя СМІ.

Паведамляецца, што ў Львове захопленае галоўнае ўпраўленьне МУС

Філарэт — Януковічу: «Той, хто возьме меч, ад мяча і загіне»


Украінская праваслаўная царква Кіеўскага патрыярхату заклікае Віктара Януковіча адмовіцца ад прымяненьня гвалту.

Пра гэта гаворыцца ў заяве прадстаяцеля УПЦ (КП) патрыярха Філарэта.

«Вам дадзена больш улады і паўнамоцтваў у краіне, таму і ступень Вашай адказнасьці — самая высокая. Як веруючы чалавек, успомніце словы Госпада Ісуса Хрыста: Дабрашчасныя міратворцы, бо яны сынамі Божымі назавуцца (Эвангельле ад Матфея 05:09). Збаўца таксама кажа: усе, хто возьме меч, ад мяча і загіне (Эвангельле ад Матфея 26:52). Заклікаю вас выбраць блажэнны міратворчы шлях, а не шлях да сілы», — сказана ў заяве.

Філарэт таксама заклікае ўсіх удзельнікаў супрацьстаяньня памятаць пра кару Божую.

«Памятаеце — за кожнага забітага, кожнага скалечанага, кожнага беспадстаўна перасьледавала ў вінаватым будзе асабіста дадзены адказ перад Богам. Бог ведае кожнага, хто непасрэдна ажыцьцяўляў зло, Бог ведае кожнага, хто заклікаў да зьдзяйсьненьня зла, хто аддаваў злачынныя загады. За зло Бог карае гэтага пакараньня не пазьбегне ніхто»,— гаворыцца ў звароце.
Філарэт заклікае прэзыдэнта, кіраўнікоў апазыцыі і грамадзкіх актывістаў адкласьці абвінавачваньні, неадкладна аднавіць перамовы і дасягнуць станоўчага выніку.

Як паведамлялася, раней патрыярх Кіеўскі і ўсёй Русі-Украіны Філарэт адмовіўся ад ордэна «За заслугі» I ступені, якім яго хацеў ўзнагародзіць Віктар Януковіч.
Паступаюць абвяржэньні пра спыненьне працы кіеўскіх аэрапортаў. Паводле чыноўнікаў, усе аэрапорты працуюць

Па пэрымэтры Майдану палаюць шыны

Людзі на сцэне пяюць гімн «Ще не вмерла Україна!» Нацыянальныя ўкраінскія сьцягі аздобленыя чорнымі жалобнымі стужкамі.
Выступоўцы са сцэны кажуть, што Майдан і Хрэшчатык не гарэлі з часоў Другой сусьветнай вайны. Са сцэны заклікаюць «Беркут» адступіць сто крокаў назад.

Спэцназ актывізаваўся

«Перадавая па ўсім пэрымэтры Храшчатыка! Трымаемся. Вы вялікія героі, хлопцы. Яны паляць, як фашысты», — гучаць словы выступоўцы са сцэны Майдана.

На Майдане лідэр крымскіх татараў

Лідэр крымскататарскага Мэджлісу Мустафа Джамілёў заявіў, што ніводзін дыктатар, які запляміў рукі крывёю, не пазьбег пакараньня.

Жанчыны пяюць паўстанцкія песьні

"Лента за лентою набої подавай, український повстанче, в бою не відступай",— сьпявае жанчына са сцэны Майдану.

Тры міліцыянты загінулі ў Кіеве – МУС Украіны


Пад час сёньняшніх падзей у Кіеве пацярпелі 135 міліцыянтаў.

3 зь іх памерлі, 35 — знаходзяцца ў цяжкім стане. Усяго 35 праваахоўнікаў атрымалі агнястрэльныя раненьні. Пра гэта паведаміла прэсавая служба МУС Украіны.

Паводле ведамства, падчас масавых беспарадкаў па мэдыцынскую дапамогу зьвярнуліся 157 супрацоўнікаў міліцыі і вайскоўцаў унутраных войскаў.
У Львове і Івана-Франкоўску зноў захопленыя абласныя дзяржаўныя адміністрацыі. Супраціву не было.

5 канал адключылі па ўсёй Украіне

Як паведамляе BBC Украіна, вяшчаньне праз спадарожнік таксама перарвалася.

Карыстальнікі сацсетак паведамляюць, што канал спыніў вяшчаньне ў кабэльнай сетцы «Трыялан » у Сэвастопалі, таксама нельга глядзець канал у Нікалаеве. Пазьней вядучы канала Арцём Аўдзіенка паведаміў, што тэлеканал недаступны па ўсёй краіне.

Сайт «5 каналу» таксама не працуе. На спадарожніку 5 канал цяпер таксама недаступны.

«Беркут» уцякае — Алег Ляшко

Дэпутат Рады Алег ляшко заявіў са сцэны, што «Беркут» пачынае адыходзіць:

«Яны ўцякаюць».

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG