Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайна ў цэнтры Кіева. «Беркут» атакуе. Майдан прастаяў ноч. Каля дваццаці забітых

абноўлена

Спэцназ пачаў штурм Майдану, ужываючы вадамёты, газ, гранаты, траўматыку. Дзьве начныя атакі адбітыя. Каля тысячы параненых.

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ


Twitter-трансьляцыя
Мітынг працягваецца

Выступае экс-міністар унутраных спраў Украіны Юры Луцэнка: “На нас напалі рабы Пуціна, якія хочуць тут устанавіць рабскія парадкі”.

Пратэстоўцы падпалілі адзін з вадамётаў. Пра гэта паведамілі са сцэны Майдана.

Зноў загучалі выстралы, людзі кідаюць у спэцназ камяні.

Падчас штурму загінуў яшчэ адзін чалавек

Каля дзявятай гадзіны вечара паўз журналістаў пранесьлі цела чалавека, які загінуў пры штурме Майдану. Пра гэта паведамляе сайт LB.ua.

Ад чаго загінуў актывіст, пакуль не зразумела.

«Беркут» тым часам ужо практычна зайшоў на Майдан. Сілавікі праз гукаўзмацняльнікі заклікаюць жанчынаў і дзяцей пакінуць тэрыторыю намётавага мястэчка.

Пасьля першай атакі з удзелам БТР, падпаленага мітынгоўцамі, ды вадамётаў, сытуацыя прыцішылася. На Майдане каля 20 тысяч чалавек аточаныя спэцназам. Са сцэны Майдану гучаць выступы.
Вадамёты працягваюць паліваць дэманстрантаў.

«Беркут» спаліў царкву Майдана. Пра гэта паведамляе Еспресо.TV.

Міліцыя праз гукаўзмацняльнікі абвяшчае антытэрарыстычную апэрацыю


Міліцыя просіць жанчын і дзяцей пакінуць Майдан. Бэркут страляе плястыкавымі кулямі.

На Майдане засталіся жанчыны

Адна зь іх чытае свой верш пра яе ўнука і ўнука прэзыдэнта, у якім заклікае Януковіча сысьці.

На Эўрамайдане ў Харкаве абвясьцілі «максымальную мабілізацыю на Кіеў»


На традыцыйным штовечаровым мітынгу Эўрамайдану каля помніка Шаўчэнкі ў Харкаве прайшла акцыя памяці загінулых у Кіеве і была абвешчаная мабілізацыя на Кіеў.

Людзі стаялі з плякатамі «Усе на Кіеў» і «Мабілізацыя на Кіеў 478 км».

Яцанюк заклікаў спэцназ да замірэньня цягам ночы

Арсеній Яцанюк таксама зьвярнуўся да кіраўнікоў міліцыі і запрапанаваў перамір’е да раніцы.

Януковіч патэлефанаваў Клічку

Віталь Клічко заклікае камандзіраў спэцназу спыніць рух іх калёнаў.

Ён сказаў, што толькі што яму патэлефанаваў Януковіч і запрасіў на перамовы.

«Перамовы магчымыя, калі вы спыніце рух. Гэты выспа Свабоды і мы адсюль нікуды ня пойдзем», — сказаў Клічко са сцэны Майдану.
Трансьляцыя адзінага незалежнага 5-га тэлеканалу спынілася.

У тым ліку і праз спадарожнік.

Параненых не пасьпяваюць вывозіць

Вядоўца мітынгу заявіў адносіць параненых да Дому прафсаюзаў. Ён кажа, што параненых не пасьпяваюць адвозіць і заклікае клапаціцца пра ўсіх.

20 тысяч людзей на Майдане

Такую лічбу назваў тэлеканал 1+1. Міліцыя выкарыстоўвае гумовы кулі на подступах да Майдана.

Дэпутаты Вярхоўнай Рады ад апазыцыі стаяць разам з мітынгоўцамі

Дэпутат Аляксандар Турчынаў заклікае трымаць абарону барыкад.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG