Сілавікі пачалі штурм барыкад на Майдане Незалежнасьці з дапамогай бронетэхнікі. Пра гэта паведамляе карэспандэнт Еспресо.TV з месца падзей. Паводле яго слоў, БТР урэзаўся ў барыкаду і за ім на штурм пайшлі «беркутовцы» і байцы Ўнутраных войскаў. Абаронцы барыкад абараняюцца кідаюць у БТР і «беркутаўцаў» кактэйлі Молатава. У іх паляцелі шумавыя гранаты.
5 канал паведаміў пра сьцягваньне новых сіл “Беркута” да Майдана. Сотні беркутаўцаў літаральна бягуць, бачна на відэа. «Няўжо лёс Чаушэску нічому не навучыў улады?» -- камэнтуе адзін з удзельнікаў этэру 5 каналу рэктар Кіева-Магілянскай Вячаслаў Брухавецкі.
Тысячы сілавікоў у цэнтры Кіева #євромайдан http://t.co/zRyI4uPxBh
— Радыё Свабода (@svaboda) 18.2.2014
МЗС Беларусі выступае за дыялёг ва Ўкраіне http://t.co/lIDC5TYjUP #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 18.2.2014
Міліцыя просіць грамадзян пакінуць Майдан.
На Майдане незалежнасьці гучыць паведамленне з патрабаваннем пакінуць Майдан для правядзення міліцыяй «антытэрарыстычнай аперацыі», — перадае карэспандэнт Еспресо.TV.
Экс-міністар унутраных спраў Украіны Юры Луцэнка заявіў, што Януковіч паклікаў лідэраў апазыцыі сёньня на сустрэчу а 23-й гадзіне. Ён не змог сказаць, ці апрацоўваюць лідэры палітычнай апазыцыі плян дзеяньняў на бліжэйшыя гадзіны. Увечары сьпікер Вярхоўнай Рады Ўладзімір Рыбак заявіў, што ў сераду, 19 лютага, адбудзецца сустрэча лідэраў парлямэнцкай апазыцыі Арсенія Яцанюка, Віталя Клічко і Алега Цягнібока з Віктарам Януковічам. Як паведаміла пасьля народны дэпутат Партыі рэгіёнаў Ганна Герман, Януковіч ужо сёньня правёў некалькі сустрэч, «у тым ліку з некаторымі лідэрамі апазыцыі», — паведамляе «Український тиждень».
Урад Украіны спыняе рух транспарту ў Кіеў з 0.00 . Надзвычайны стан? #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 18.2.2014
На вуліцы Кіквідзэ кіяўляне заблакавалі і разгарнулі БТР #євромайдан http://t.co/2Fl4XN3CkC
— Радыё Свабода (@svaboda) 18.2.2014
Загінулыя ў Доме афіцэраў. Фото: Ганна Бабінец #євромайдан http://t.co/CAYz3YVEvV
— Радыё Свабода (@svaboda) 18.2.2014
У Кіеве загінулі 2 міліцыянты
Вядомыя імёны яшчэ 2 кіеўскіх ахвяр
На вуліцы Інстытуцкай у Кіеве, непадалёк ад станцыі мэтро Хрэшчатык выявілі яшчэ двух загінулых.Туды прыбыла сьледчая апэратыўная група Пячэрскага райаддзелу міліцыі.
Адзін з загінууых, мужчына меў пры сабе пэнсійнае пасьведчаньне, выдадзенае ў Кіраваградзе на імя Нікіцін Мікалай Сямёнавіч.
Акрамя гэтага, ён меў пры сабе пашпарт грамадзяніна Грузіі на імя Zurab KHURTSIA № 620075680, выдадзены пасольствам Грузіі ва Ўкраіне. Дата нараджэньня — 29 ліпеня 1960 года. Фота на абодвух дакумэтах — ідэнтычныя і адпавядаюць асобе загінулага.
Другая загінулая — жанчына сярэдніх гадоў. Пры сабе мела пасьведчаньне ліквідатара чарнобыльскай катастрофы на імя Дваранец Антаніна, — паведамляе «Український тиждень»
Двое загінулых, знойдзеных у цэнтры Кіева, апынуліся грамадзянамі Грузіі #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 18.2.2014
Улады адключылі вяшчаньне адзінага незалежнага 5 канала #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 18.2.2014
Некалькі дзясяткаў чалавек у чорнай форме з аўтаматамі высадзіліся на Еўрапейскай плошчы каля #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 18.2.2014
Паводле папярэдніх падлікаў, сёньня ў Кіеве забітыя 9 чалавек
У прыватнасьці, трох дэманстрантаў забілі каля Дома афіцэраў. Іх імёны ўжо вядомыя: Сяргей Дзідыч з Прыкарпацьця, Уладзімір Кішчук з Запарожскай вобласьці і Сяргей Шапавал з Кіева.
Яшчэ два целы былі зафіксаваныя журналістамі на барыкадзе ля выхаду са станцыі мэтро Хрэшчатык, дзе пасьля быў забіты яшчэ адзін актывіст.
Таксама паведамлялася пра загінулага каля Вярхоўнай Рады і двух — у Марыінскім парку.
У сваю чаргу, у Міністэрстве ўнутраных справаў заявілі аб 8 загінулых.
Раней паведамлялася, што целы семярых загінулых людзей даставілі ў морг.