Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспэрт: Інфляцыйны патэнцыял у Беларусі надзвычай высокі


Прэм’ер беларускага ўраду Андрэй Кабякоў 25 лютага агучыў самыя сьвежыя дадзеныя пра інфляцыю ў 2015 годзе.

Паводле стану на 17 лютага яна склала 3,3% пры аслабленьні беларускага рубля за гэты ж час на 25%. Кабякоў падкрэсьліў, што тэмпы інфляцыі ў Беларусі сёлета ніжэйшыя параўнальна з Расеяй і Ўкраінай — нашымі галоўнымі гандлёвымі партнэрамі.

Гэта сапраўды неблагі вынік, — адзначае ў размове са Свабодай экспэрт Лібэральнага клюбу Антон Болтачка:

«Аднак гэта не супакойвае ні спэцыялістаў, ні насельніцтва, бо патэнцыйная інфляцыя нікуды ня дзелася. Яна застаецца. І калі ўрад адыдзе ад сваёй цяперашняй макраэканамічнай палітыкі, то інфляцыйны ціск абавязкова ўзрасьце. Прагноз Нацбанку па інфляцыі на 2015 год складае 18 плюс-мінус 2%. Пра колішні прагноз ураду ў памеры 12% трэба ўжо забыцца. Я думаю, што ўлады будуць намагацца ўтрымаць інфляцыю на роўні 20%. І калі Нацбанк будзе абмяжоўваць крэдыты і грашовую масу, то мы ўтрымаемся ў рамках 20%. Калі ж улады будуць пэдаляваць розныя дзяржаўныя праграмы, то дваццаціадсоткавая інфляцыя ня стане самай высокай, зь якой беларусы сутыкнуцца ў 2015 годзе.

Пакуль жа вядома, што Нацыянальны банк праводзіць валютныя інтэрвэнцыі. І курс беларускага рубля сёньня вызначаецца не свабодна, а з пэўным умяшаньнем галоўнага банку краіны. І калі б улады фактычна не замарозілі цэны на некаторыя тавары, то сытуацыя была б горшая».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG