Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-дырэктар «Барысаўдрэва» Ўладзімер Мальцаў абскардзіў прысуд


Уладзімер Мальцаў
Уладзімер Мальцаў

Былы гендырэктар аб’яднаньня «Барысаўдрэў» Уладзімер Мальцаў падаў у Вярхоўны суд Беларусі касацыйную скаргу на прысуд, які вынес яму Менскі абласны суд. Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміла жонка падсуднага Алена Мальцава.

«Скарга была накіраваная ў канцы мінулага году, але яе разгляд у Вярхоўным судзе дагэтуль не прызначаны. Мужа па-ранейшаму трымаюць у менскім сьледчым ізалятары. Ён настроены працягваць змаганьне за апраўданьне, бо ня лічыць сябе вінаватым і не разумее, за што яму далі 3 гады зьняволеньня і кампэнсацыю 2 мільярдаў рублёў стратаў. Мы размаўлялі падчас спатканьня, і ён казаў, што ў матэрыялах справы і ў матэрыялах судовага расьсьледаваньня ёсьць дакумэнт, які цалкам даказвае ягоную невінаватасьць. Нават гэта не адзіны дакумэнт, а некалькі, і яны ўсе афіцыйныя, яны прыкладзеныя да справы. Такім чынам, на якой падставе судзьдзя выносіў прысуд, яму незразумела».

20 сьнежня Менскі абласны суд прызнаў былога гендырэктара «Барысаўдрэва» Ўладзімера Мальцава вінаватым у злоўжываньнях уладай альбо службовым становішчам з нанясеньнем асабліва вялікіх стратаў. На сьледзтве і падчас суду Ўладзімер Мальцаў вінаватым сябе не прызнаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG