Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Санкцыі супраць расейскіх алігархаў і палітыкаў мелі неабходны эфэкт», — Мінфін ЗША


Стывэн Мнучын, архіўнае фота
Стывэн Мнучын, архіўнае фота

Міністар фінансаў Злучаных Штатаў Стывэн Мнучын у эфіры тэлеканалу Fox News заявіў, што нядаўнія санкцыі супраць Крамля і калякрамлёўскіх бізнэсоўцаў, на думку Адміністрацыі прэзыдэнта ЗША, дасягнулі жаданага эфэкту.

Стывэн Мнучын таксама расказаў, што Вашынгтон мае пастаянна карэктаваць стратэгію ў дачыненьні Расеі ў эканамічных і вайсковых рычагах ціску. Але Штаты «ня маюць намеру абвяшчаць на ўвесь сьвет непасрэдны ход думак» наконт санкцыяў і іншых захадаў супраць Крамлю.

Украіна пра ціск ЗША на Расею: менавіта на такой мове трэба размаўляць з Масквой

Санкцыі, казаў Мнучын, гэта «вельмі-вельмі важныя і вельмі магутныя інструмэнты», якія ЗША «не баіцца выкарыстоўваць». Нядаўнія санкцыі супраць расейскіх алігархаў і палітыкаў «мелі жаданы эфэкт», а апошнія санкцыі «былі больш дзейснымі, чым любыя іншыя да іх», перакананы міністар.

Пакуль у Штатах разглядаюць пашырэньне санкцыяў, але канкрэтных рашэньняў аб новых захадах яшчэ не абвяшчалі.

ЗША назвалі ўмовы паляпшэньня стасункаў з Расеяй

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG