Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкі міністар назваў мэту санкцыяў супраць Расеі


Нямецкі міністар па справах Эўропы Міхаэль Рот заклікаў Эўрапейскі зьвяз стварыць адзіны фронт супраць Расеі з мэтай зьніжэньня напружанасьці, папярэджваючы, што «антырасейскія рэфлексы» такія жа небясьпечныя, як наіўнасьць у дачыненьні да «нацыяналістычнага» курсу Расеі.

Рот заявіў, што санкцыі Эўропы супраць Расеі павінны падтрымлівацца, але з мэтай прывесьці Расею за стол перамоваў.

«Санкцыі не зьяўляюцца мэтай самі па сабе, — напісаў ён. — Яны павінны заахвочваць вярнуцца за стол перамоваў, каб працаваць над разумнымі рашэньнямі...»

Артыкул Рота ў газэце «Die Welt» зьявіўся на фоне прыкметаў таго, што пад кіраўніцтвам міністра замежных справаў сацыял-дэмакрата Гайка Мааса пазыцыя Нямеччыны ў дачыненьні да Расеі становіцца больш жорсткай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG