Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень Волі − 2015: пад беларускімі, украінскімі і эўрапейскімі сьцягамі ЖЫВЫ БЛОГ

У Менску адбылося масавае шэсьце з нагоды Дня Волі. Удзел у акцыі ўзялі больш за тысячу чалавек.

У Менску адбылося традыцыйнае шэсьце з нагоды Дня Волі. Удзельнікі сабраліся а 15-й гадзіне каля кінатэатра «Кастрычнік», пасьля прайшлі шэсьцем да парку Дружбы Народаў. Першапачаткова збор удзельнікаў плянаваўся а 17:00, але Менскі гарвыканкам перанёс пачатак акцыі на дзьве гадзіны раней.​

15:42 25.3.2015

Паводле ацэнак карэспандэнтаў Радыё Свабода, на месцы збору ня менш за 650 чалавек. Сярод іх заўважаныя актывісты Анатоль Лябедзька, Аляксей Янукевіч, Юрась Губарэвіч, Андрэй Дзьмітрыеў, Мікалай Казлоў, Вацлаў Арэшка, Наста Дашкевіч, Уладзімер Арлоў, Аляксандар Мілінкевіч, Лявон Баршчэўскі...

15:42 25.3.2015

Хлопцы ў цывільным ужо на месцы

15:44 25.3.2015
Сьпяваюць песьнi. Процьма цiкавых плакатаў.
Сьпяваюць песьнi. Процьма цiкавых плакатаў.

15:47 25.3.2015

Актывісты руху “За свабоду” раздалі на месцы збору 100 сьцягоў і 500 бел-чырвона-белых стужак. Яшчэ 500 стужак разышліся напярэдадні акцыі.

15:48 25.3.2015

15:56 25.3.2015

Удзельнікі сьвята рушылі зь месца. Да акцыі далучыліся Ўладзімер Някляеў, Віталь Рымашэўскі, Рыгор Кастусёў, Мікалай Дземідзенка. Над удзельнікамі лунаюць каля 40 бел-чырвона-белых сьцягоў. Некалькі разоў скандавалі “Хто ня скача, той маскаль”.

16:04 25.3.2015

Увагу ўдзельнікаў і журналістаў прыцягнуў хлопец у майцы з назвай сэрбскага хіп-хоп гурта “Београдзкі сындыкат”. Хлопец запытваецца ва ўдзельнікаў, чаму яны прынесьлі сьцягі Эўразьвязу, калі выступаюць за незалежную Беларусь.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG