"Расея - гэта вайна". Плякат у Менску http://t.co/hbRoWLwhYe #25sakavika http://t.co/mvFxUETwWN
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.3.2015
Пачалося шэсьце #25sakavika http://t.co/CJUVtyWnMw
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.3.2015
Паводле ацэнак карэспандэнтаў Радыё Свабода, у шэсьці бярэ ўдзел ня менш за 900 чалавек.
Удзельнікі прынесьлі шмат разнастайных расьцяжак: “Беларуская мова – адзіная дзяржаўная”, “Очнись”, «Што за бульба без укропа?», «Расея – гэта вайна», «Stop імпэрыя!», “Сегодня грызут Украину, завтра возьмутся за нас!”.
Чуваць, як міліцыянты перадаюць адзін аднаму, што людзей у масках пасьля завяршэньня акцыі будуць затрымліваць.
Цытата з песьні гурту Брутта Сяргея Міхалка #25sakavika http://t.co/REtS7iDbb3
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.3.2015
RT @AlehHrubich: Многа сьцягоÿ нашых братоÿ. #25sakavika http://t.co/OR3kjbbLfX
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.3.2015
Антон Матолька паведаміў у Твітэры: Гопнікі ў шапачках затрымалі аднаго з удзельнікаў мітынгу.
Арганізатар акцыі Аляксей Янукевіч паведаміў Радыё Свабода, што мітынгу на плошчы Бангалор ня будзе. Паводле старшыні Партыі БНФ, па-першае, мітынгі не выклікаюць вялікай цікавасьці ва ўдзельнікаў, а па-другое, у арганізатараў няма гукаўзмацняльнай апаратуры. Янукевіч сказаў, што калі калёна прыйдзе да плошчы Бангалор, арганізатары падзякуюць удзельнікам і папросяць іх разыходзіцца.
RT @kurepinn: "Еўрапейская Беларусь" сышла. #25sakavika http://t.co/7Vc61peiMH
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.3.2015
RT @HumanRightsBY: На 16:30 - 1.200 удзельнікаў. Лічылі па галовах. #25sakavika #controlBY
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.3.2015
RT @pavelbelavus: Дзяўчынкі паклапаціліся за сябра: — Я Юра. Сёння мяне не адпусцілі з працы, але я знайшоў спосаб прыйсці #25sakavika http…
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.3.2015