Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўніца Дзярждэпартамэнту трэцім разам прыбыла з візытам у Менск


Брыджыт Брынк, архіўнае фота
Брыджыт Брынк, архіўнае фота

У Беларусі з візытам знаходзіцца намесьніца памочніка Дзяржсакратара ЗША ў справах Эўропы і Эўразіі Брыджыт Брынк.

Гэта ўжо трэці візыт Брыджыт Брынк у Менск: яна наведвала Беларусь у лістападзе 2015 году і ў траўні 2016-га. Вясной яны сустракалася зь міністрам замежных спраў Уладзімерам Макеем, старшынёй ЦВК Лідзіяй Ярмошынай. Сёньня заплянаваныя сустрэчы з прадстаўнікамі ўладаў, апазыцыйных партыяў, грамадзянскай супольнасьці і праваабаронцамі.

Гэта першы візыт у Беларусь афіцыйных асоб ЗША пасьля мінулых парлямэнцкіх выбараў.

На прэсавай канфэрэнцыі 18 траўня спадарыня Брынк паведаміла, што ЗША заклікаюць Беларусь да паляпшэньня сытуацыі ў сфэры дэмакратыі. Яна нагадала, што ў адказ на вызваленьне палітвязняў у жніўні мінулага году ЗША прыпынілі санкцыі ў дачыненьні да дзевяці беларускіх прадпрыемстваў, а ў красавіку 2016-га працягнулі гэтае рашэньне на паўгода.

«Гэтыя захады маюць абмежавальны характар і залежаць ад далейшага разьвіцьця падзей», — падкрэсьліла Брыджыт Брынк.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG