Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэпартамэнт ЗША нагадаў пра немагчымасьць зьмяніць кіраўніцтва Беларусі шляхам дэмакратычных выбараў — даклад


Тым Маліноўскі, памочнік Дзяржсакратара ЗША па пытаньнях дэмакратыі, правоў чалавека і працы. Ён прадставіў новы штогадовы даклад аб правах чалавека сьвеце.
Тым Маліноўскі, памочнік Дзяржсакратара ЗША па пытаньнях дэмакратыі, правоў чалавека і працы. Ён прадставіў новы штогадовы даклад аб правах чалавека сьвеце.

У Вашынгтоне распаўсюджаны чарговы штогадовы даклад Дзярждэпартамэнту Злучаных Штатаў Амэрыкі па правах чалавека за 2015 год.

Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША заявіў, што свет сутыкаецца з "глябальным крызісам кіраваньня». Як ўрады, так і недзяржаўныя суб'екты ўсё часьцей парушаюць правы чалавека.

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры заявіў у дакладзе, што Вашынгтон бачыць "паскарэньне трэнду як дзяржаўнымі, так і недзяржаўнымі суб'ектамі, з мэтай закрыць прастору для грамадзянскай супольнасці, задушыць СМІ і свабоду Інтэрнэту, маргіналізаваць галасы апазыцыі, і ў самых крайніх выпадках, забіваць людзей або выганяць іх з сваіх дамоў".

Кэры таксама асудзіў ўрады, якія "саджаюць у турму журналістаў за напісаньне крытычных артыкулаў" ці перасьлед няўрадавых арганізацый (НДА) "за садзейнічаньне нібыта" замежным ідэалёгіям», такім як ўсеагульныя правы чалавека."

Кэры заявіў, што недзяржаўныя дзеячы, такія як баевікі ісламскай дзяржавы і Бока Харам ў 2015 годзе зрабілі "злачынствы супраць чалавецтва", уключаючы генацыд.

Паводле слоў Кэры, такія групы «квітнеюць пры адсутнасьці надзейных і эфэктыўных дзяржаўных інстытутаў».

У сваім штогадовым дакладзе па правах чалавека, Дзяржаўны дэпартамент ЗША заяўляе, што "аўтарытарныя ўрады" рэагуюць на ўсё больш моцную "грамадзянскую супольнасць" ва ўсім свеце ", таму што яны баяцца грамадзкай увагі, і адчуваюць пагрозу з боку людзей, якія аб'ядноўваюцца спосабамі, якія яны не могуць кантраляваць."

У дакладзе абвінавачваюцца ўрады на ўсёй тэрыторыі былога Савецкага Саюзу за адкрытае падаўленьне палітычных свабодаў і бюракратычныя меры, накіраваныя на падаўленьне галасоў пратэсту.

У дакладзе гаворыцца, што грамадзяне Беларусі ў 2015 годзе працягвалі сутыкацца з парушэньнямі правоў чалавека, у тым ліку зь няздольнасцю "зьмяніць урад шляхам выбараў", абмежаваньнямі правоў былых "палітычных зьняволеных". Таксама ў дакладзе гаворыцца, што ўлады Беларусі не расьсьледуюць належным чынам выпадкі палітычна матываваных зьнікненьняў ".

Дклад крытыкуе Крэмль за "шэраг мер па падаўленьні іншадумства," у тым ліку за "новыя рэпрэсіўныя законы», а таксама за запалохваньні, дыскрэдытацыю, пераслед у судовым парадку, заключэньне ў турму, затрыманьні, штрафы адносна асоб і арганізацый, якія ажыцьцяўляюць дзейнасць з крытыкай ўраду ".

У дакладзе Дзярждэп таксама абвінаваціў Расею ў дачыненні да асоб і арганізацый, якія выступаюць супраць сілавой і незаконнай анэксіі Крымскай вобласьці Ўкраіны і падтрымцы Масквой сэпаратыстаў, якія змагаюцца супрауць кіеўскіх сіл на ўсходзе Украіны.

Расейскія ўлады, гаворыцца ў дакладзе, падвергнулі ўкраінцаў і крымскіх татараў на паўвостраве Крым "сыстэматычнаму пераследу і дыскрымінацыі."

Масква неаднаразова адхіляла падобныя абвінавачванні з боку заходніх урадаў у мінулым, і, як правіла, злосна рэагуе на крытыку, зь якой яна сутыкаецца ў дакладах Дзярждэпартамэнта ЗША па правах чалавека.

Таксама ў новаапублікаваным дакладзе крытыкуюцца парушэньні правоў чалавека ў Азэрбайджане, Казахстане, Таджыкістане, Туркмэністане, Узбэкістане ды Іране. У разьдзеле пра сытуацыю ў Аазэрбайджане згадваюцца імёны лідэра апазыцыі і правабаронцы Ільгара Мамэдава і журналісткі Радыё Свабода Хадзіджы Ісмаілавай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG