Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Двое грамадзян Украіны адміністрацыйна затрыманыя, суду пакуль не было


Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў на завулку Акрэсьціна
Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў на завулку Акрэсьціна

Двух грамадзян Украіны, якія ўтрымліваюцца ў турме на завулку Акрэсьціна, 29 сакавіка наведала адвакатка.

Адвакатка Менскай абласной калегіі адвакатаў Марыя Колесава-Гудзіліна сказала карэспандэнту Свабоды, што наведала грамадзян Украіны Івана Даніленку і Рамана Легара.

«Яны адміністратыўна затрыманыя, іх яшчэ не судзілі. Яны прызнаныя сьведкамі па крымінальнай справе. Гэта ўсё, што я магу вам сказаць».

Па якой крымінальнай справе, адвакатка не сказала.

Іван Даніленка і Раман Легар затрыманыя з 24 сакавіка, у іх няма дакумэнтаў, якія сьведчаць асобу.

На пытаньне, ці вядзецца гаворка пра дэпартацыю, адвакатка адказала так:

«Ня ведаю, як будзе далей. Пакуль яшчэ невядома, як гэта ўсё будзе суадносіцца з адміністрацыйным затрыманьнем і з крымінальнай справай. Пакуль не магу сказаць, ці будуць іх дэпартаваць. Але па факце яны хочуць ва Ўкраіну. Тут заставацца яны ня хочуць».

Таксама адвакатка сказала, што грамадзяне Ўкраіны пакуль адміністрацыйна затрыманыя. Ім можна перадаваць перадачы. Ніякага суду пакуль не было.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG