Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Акрэсьціна выявілі, як зваць мужчыну, які адмаўляўся назваць прозьвішча. Ён яшчэ не на волі


Спадар Валер, фота прадстаўленае ягоным сябрам
Спадар Валер, фота прадстаўленае ягоным сябрам

У час менскай акцыі на 25 сакавіка быў затрыманы пэнсіянэр на імя Валер, які адмовіўся назваць сваё прозьвішча міліцыянтам. Як паведамляе «Эўрарадыё», карэспандэнты якога сустракалі вызваленых 28 сакавіка з ізалятара на Акрэсьціна, спадар Валер ня выйшаў на волю праз 72 гадзіны па затрыманьні. Больш за 72 гадзіны трымаць для высьвятленьня асобы не дазваляе заканадаўства.

Але, як паведаміў выданьню дзяжурны, асоба спадара Валера выяўленая: ён нібыта сам назваў сваё прозьвішча. Але гэтага прозьвішча ў міліцыі не называюць. У ізалятары кажуць, што суду там чакаюць сем чалавек, але пра каго зь іх вядзецца гаворка, ня ведаюць.

Блізкія затрыманага прасілі дапамогі сьведак: яны спадзяюцца, што існуюць відэазапісы затрыманьня, якія дакажуць невінаватасьць зьняволенага.

«Размаўлялі зь ім так: „Прызнавайся, хто ты такі, і ўсё! Што ты тут робіш?“ — кажа „Эўрарадыё“ Яўген Дукавец, які сядзеў са спадаром Валерам у адной камэры. — Казалі нам, што ніхто на прагулку ня пойдзе, пакуль ён не прызнаецца. І сапраўды, нікога не пусьцілі, але патлумачылі, што надворʼе было дрэннае. Нас увогуле ніхто не дапытваў, проста прынесьлі пратаколы на подпіс. А яму ніхто нічога не прыносіў, бо нават прозьвішча яго ня ведалі».

Паводле Жукаўца, у спадара Валера «адабралі акуляры, безь якіх ён амаль нічога ня бачыў», «памялі яму рэбры, надзелі сьця́жкі на рукі». Раней паведамлялася, што міліцыянты пагражалі яго «згнаіць у турме».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG