Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вітаймася па-беларуску правільна


Вітаймася па-беларуску правільна
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:06:33 0:00
Наўпроставы лінк

„Добры дзень!“, „Вітаю!“ — самыя пашыраныя і нэўтральныя формулы вітаньня. А ці слушна па-беларуску вітацца „Добрай раніцы“, „Дабранак“, „Прывітаньне“?

Гістарычна зварот „Добрай раніцы!” у нас ня мае грунту. Гэта калька зь іншых моваў (хутчэй за ўсё з расейскай літаратурнай). Традыцыйным культурам менавіта ранішні зварот не ўласцівы: раніца як асобная пара не вылучаецца, адразу пачынаецца працоўны дзень, дабра на які і зычаць.

Змагацца з „Добрай раніцы!” непатрэбна. Але тым, хто хоча гаварыць па-беларуску дасканала, варта ведаць, што формула новая і штучная.

Хаця ёсьць яшчэ штучнейшыя. „Дабранак“, напрыклад. Або „прывіт“. Па-першае, ёсьць украінскі “привіт” адпаведна законам украінскай фанэтыкі. Па-другое, словам „прывітаньне” не зусім дарэчна вітацца. Гэта назва ўсёй групы словаў этыкету накшталт вітаю, здароў, добры дзень, як маецеся і г.д.

XS
SM
MD
LG