У расейскай літаратурнай мове назвы геаграфічных аб’ектаў у спалучэньні з родавым словам у бальшыні сваёй не скланяюцца: в местечке Ельск, на озере Байкал, на горе Арарат, к станции Орёл. Такая завядзёнка замацавалася ў расейскай мове ў гады Другой усясьветнай вайны.
Ня так у нас. Геаграфічныя назвы — словы нашыя і жывыя. Скланяйма сваё! Менск стаіць на рэчцы Сьвіслачы. Колас нарадзіўся ў засьценку Акінчыцах. І не страляйма пад Лёзна! Раптам пад зямлёй там бэнзінавы рэзэрвуар. Толькі (дзе?) пад Лёзнам.
Замак у Крэве, а ня „замак у Крэва“. Скланяйма беларускія тапонімы!
Аўдыё
-
14:59, 04 жнівень 2020
Выйграць ці выгуляць? Як сказаць пра перамогу
-
13:02, 21 ліпень 2020
Каторае беларускае слова лепшае — капец ці гамон?
-
11:30, 17 ліпень 2020
Вітаймася па-беларуску правільна
-
12:35, 25 чэрвень 2020
«Каваль мае хату» і «У кузнеца есть дом». Розьніцца і сынтакс, і мэнталітэт
-
14:34, 17 чэрвень 2020
На мапе XIV ст. Беларусь завецца Эўропай, далей на ўсход Азія. Падкаст Вячоркі