10 красавіка, праз тыдзень пасьля выбараў, адміністрацыя Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту абвясьціла, што 3 красавіка Ўсеагульны сход сузаснавальнікаў ЭГУ прызначыў рэктарам ЭГУ прафэсара, доктара Г. Дэйвіда Поліка.
«Кіроўная рада ЭГУ, якая рэкамэндавала прафэсара Поліка Генэральнай асамблеі саўладальнікаў, даручыла яму ўзначаліць унівэрсытэцкую супольнасьць і вырашыць наступныя задачы: дасягнуць адпаведнасьці патрабаваньням маючай адбыцца афіцыйнай акрэдытацыі ўнівэрсытэту на працягу двух гадоў, ажыцьцяўляць разьвіцьцё і рэалізацыю новага стратэгічнага пляну для ўнівэрсытэту і збалянсаваць бюджэт ЭГУ», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні, разьмешчаным на сайце ЭГУ.
Больш падрабязна гэтыя задачы выкладзеныя ў дакумэнце Кіроўнай рады пад назвай «Тры галоўныя выклікі новаму рэктару ЭГУ».