Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускім мужчынам прапанавалі гарантаваць 14 дзён дэкрэтнага адпачынку


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства працы Беларусі распавяло БЕЛТА пра прапановы міжведамственнай групы па зьменах у Працоўны кодэкс, што давалі бы бацькам-мужчынам больш шырокія правы на дэкрэтны адпачынак.

Цяпер мужчыны могуць сыходзіць у адпачынак па даглядзе за дзецьмі або замест маці, або толькі ў неаплочаны адпачынак і ня больш як на 30 дзён, і толькі калі працадаўца палічыць, што «сямейныя абставіны» дастатковыя для такога адпачынку. За мінулы год у такім адпачынку пабывалі толькі тры з паловай тысячы беларусаў — мужчыны склалі толькі 1,2% ад тых, хто быў у дэкрэтным адпачынку.

Мінпрацы прапануе даць мужчынам безумоўнае права на 14 дзён адпачынку без захаваньня заробку цягам паўгода пасьля нараджэньня дзіцяці. У калектыўных дамовах арганізацыяў можна будзе прапісваць і іншую працягласьць такога адпачынку, і яго аплату, але прадстаўленьне прынамсі 14 дзён «дэкрэту» прапануецца зрабіць абавязковым для прыняцьця працадаўцам, калі мужчына таго захоча.

Ці будуць такія зьмены прынятыя, невядома, але цяпер праект Працоўнага кодэксу «праходзіць узгадненьне з зацікаўленымі органамі дзяржаўнага кіраваньня і арганізацыямі».

Дэкрэтны адпачынак для татаў як спроба дзяржавы эканоміць

Тым часам на пачатку 2017 году прапаноўвалася (вуснамі тагачаснага памочніка Аляксандра Лукашэнкі Кірылы Рудога) таксама скараціць дэкрэтны адпачынак для жанчын, але ўлады адхрысьціліся ад такіх прапановаў. Цяпер беларускам гарантуецца адпачынак па цяжарнасьці і родах, а таксама адпачынак па даглядзе за дзіцём да дасягненьня дзіцём узросту трох год.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG