Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзька і АГП будуць вырашаць, што рабіць з мандатам Канапацкай


Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька

Старшыня партыі АГП Анатоль Лябедзька паведаміў на прэс-канфэрэнцыі зранку 12 верасьня, што партыя абмяркуе лёс дэпутацкага мандату Ганны Канапацкай, якая, паводле папярэдніх вынікаў ЦВК, адзіная ад партыі прайшла ў Палату прадстаўнікоў, абагнаўшы Тацяну Караткевіч з «Гавары праўду».

Пасьля прэс-канфэрэнцыі Лябедзька заявіў Tut.by, што схіляецца да рашэньня пакінуць Канапацкую ў парлямэнце.

«Мы будзем абмяркоўваць гэтае пытаньне, я думаю, будзем кансультавацца са сваімі калегамі па правацэнтрысцкай кааліцыі. Тут ёсьць свае плюсы і мінусы», — казаў Лябедзька.

Дэпутат Канапацкая: Я не адна, мы будзем працаваць камандай

Сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі тымчасам заявіў, што, паводле ацэнак ягоных назіральнікаў, у Менску не было дастатковай яўкі, каб выбары адбыліся, і гэта тычыцца і ўчастку Канапацкай. На тым участку падлік галасоў «нічым не адрозьніваўся ад іншых».

Але Рымашэўскі не абвінавачвае Канапацкую і іншага незалежнага кандыдата-пераможцу Алену Анісім: маўляў, трэба выкарыстоўваць любыя магчымасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG