Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баранавічах затрыманы сябра БНФ Мікалай Чарнавус


Мікола Чарнавус, архіўнае фота
Мікола Чарнавус, архіўнае фота

У Баранавічах 19 сакавіка міліцыя затрымала грамадзкага актывіста і індывідуальнага прадпрымальніка, сябра партыі БНФ Мікалая Чарнавуса старэйшага.

Як паведаміў БелаПАН Чарнавус, каля 12.30 на рынак, дзе ён працуе, прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і заявілі, што павінны суправадзіць яго ў гарадзкі аддзел унутраных спраў.

«15 сакавіка мне ўручылі позву, што я павінен зьявіцца ў Баранавіцкі ГАУС 19 сакавіка ў 15.00 у якасьці сьведкі, — патлумачыў Чарнавус. — Міліцыя вырашыла, што я павінен быць там раней. Гэта зроблена для таго, каб ізаляваць мяне на час плянаванай сёньня ў Баранавічах пратэстнай акцыі».

15 сакавіка ў Баранавічах судзілі Мікалая Чарнавуса старэйшага і яго сына, Мікалая Чарнавуса малодшага, актывіста АГП. Мікалай Чарнавус малодшы атрымаў 12 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаванай масавай акцыі.

«Народны сход» — акцыя пратэсту, якая будзе тычыцца дэкрэту №3 і іншых эканамічных праблем, — абвешчаная ў Баранавічах а 16.00 на плошчы Леніна.

Чарнавус накіраваў запрашэньне на «Народны сход» Аляксандру Лукашэнку, старшыням берасьцейскага аблвыканкаму, баранавіцкіх райвыканкаму і гарвыканкаму, тром дэпутатам Палаты прадстаўнікоў ад Баранавіцкага раёну, начальніку баранавіцкай міліцыі.

Таксама 19 сакавіка ў Баранавічах быў затрыманы мясцовы актывіст прафсаюза РЭП Рыгор Грык.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG