Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ не канец. Лідэр пратэсту ў Армэніі агучыў далейшы плян апазыцыі


Нікол Пашыньян
Нікол Пашыньян

На шматтысячным мітынгу, які прайшоў сёньня вечарам на плошчы Рэспублікі ў Ерэване, лідэр пратэставага руху, апазыцыйны дэпутат Нікол Пашыньян выклаў патрабаваньні пратэстоўцаў, адзначыўшы, што выбары новага прэм'ер-міністра павінны адбыцца цягам тыдня.

Нікол Пашыньян паўтарыў пункты праграмы мірнай зьмены ўлады ў Армэніі. Ён адзначыў, што першы пункт гэтай праграмы, а менавіта адстаўка Сэржа Саргсьяна з пасады прэм’ер-міністра, ужо ёсьць фактам. Згодна з другім пунктам праграмы, на працягу тыдня Нацыянальны сход павінен выбраць прадстаўніка народу прэм’ер-міністрам, пасьля чаго будзе сфармаваны часовы ўрад.

Сэрж Саргсьян падаў у адстаўку з пасады прэм’ер-міністра Армэніі

Што тычыцца датэрміновых парлямэнцкіх выбараў, то, згодна з Пашыньянам, яны маюць адбыцца «па магчымасьці ў найкарацейшыя лягічныя тэрміны».

Пашыньян таксама паведаміў, што ў сераду, 25 красавіка, у 11 гадзін раніцы, у гатэлі «Марыёт Армэнія» працягнуцца перамовы «вакол парадку мірнай перадачы ўлады ў Армэніі» з выканаўцам абавязкаў прэм’ер-міністра Карэнам Карапэт’янам.

Урок Армэніі: Народ мае значэньне

  • Сёньня — 11-ы дзень пратэстаў.
  • Апазыцыйны лідэр Нікол Пашыньян абвясьціў аб «рэвалюцыйнай сытуацыі» ў краіне і пачатку негвалтоўнай «аксамітнай рэвалюцыі».
  • У нядзелю 22 красавіка Пашыньян, іншыя дэпутаты парлямэнту і яшчэ каля 200 чалавек былі затрыманыя.
  • Саргсьян дзесяць гадоў быў прэзыдэнтам Армэніі, правёў канстытуцыйную рэформу, ператварыўшы краіну ў парлямэнцкую рэспубліку, і стаў прэм’ерам.
  • Пераход Саргсьяна на пасаду кіраўніка ўраду параўноўвалі з «ракіроўкай» Уладзіміра Пуціна, які пасьля двух прэзыдэнцкіх тэрмінаў стаў у 2008 годзе прэмʼер-міністрам Расеі.

Чаму ў Армэніі атрымалася

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG