Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску разьвіталіся зь Леанідам Мараковым


У менскім Петрапаўлаўскім саборы праходзіць разьвітаньне зь пісьменьнікам і дасьледнікам сталінскіх рэпрэсіяў Леаніда Маракова, які пайшоў з жыцьця ва ўзросьце 58 гадоў пасьля змаганьня з пухлінай мозгу. Яго пахаваюць на менскіх Заходніх могілках.

Вянок памяці. Леанід Маракоў

Інжынэр-радыёэлектронік Леанід Маракоў у 1990-я гады пачаў вывучаць біяграфію свайго роднага дзядзькі, паэта Валера Маракова, які быў расстраляны 29 кастрычніка 1937 году. Вынікам працы стала маштабнае дасьледаваньне сталінскіх рэпрэсіяў у Беларусі —10-томны энцыкляпэдычны даведнік «Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асьветы, грамадзкія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794–1991», дзе сабраныя зьвесткі пра 20 тысяч ахвяраў. Леанід Маракоў таксама напісаў досьлед «Ахвяры і карнікі», асобна выйшла кніга зьвестак пра рэпрэсаваных у Беларусі праваслаўных сьвятароў. У 2014 годзе выйшла ягоная манаграфія «Галоўная вуліца Мінска. 1880–1940». Акрамя навуковых дасьледаваньняў, у творчым набытку Маракова і мастацкая проза: раман «Непамяркоўныя. Трэцяя спроба», зборнікі апавяданьняў «Сшытак забітага кантрабандыста», «Яны ня ведалі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG