Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць сьмерцяў ад атручваньня «Глогам» у Іркуцку дасягнула 71


Настойка глогу, на фоне — вулічны аўтамат па продажы такіх настоек у Расеі
Настойка глогу, на фоне — вулічны аўтамат па продажы такіх настоек у Расеі

У расейскім Іркуцку, паводле апошніх зьвестак, ад атручваньня касмэтычным сродкам «Глог» з наяўнасьцю сьпірту загінуў 71 чалавек.

Пра гэта агенцтву «Інтэрфакс» паведамілі ў рэгіянальным міністэрстве аховы здароўя. 36 чалавек застаюцца ў лякарнях.

У чацьвер у Іркуцку таксама зафіксаваны сьмяротны выпадак атручваньня кантрафактнай гарэлкай. Сваякі загінулай жанчыны сьцьвярджаюць, што яна ўжывала гарэлку «Белая бяроза». Паводле інфармацыі ўладаў, гарэлка менавіта такой маркі была выяўленая разам з канцэнтратам для ваннаў «Глог», які зьмяшчаў мэтылявы (а не этылявы) сьпірт, у падпольным цэху ў Іркуцку.

Праз масавую гібель людзей ад сурагатнага алькаголю ў Іркуцкай вобласьці ўведзены рэжым надзвычайнай сытуацыі. Продаж усіх сьпіртазьмяшчальных нехарчовых вадкасьцяў часова забаронены.

Беларусь пасьля здарэньня абмежавала продаж настойкі глогу і іншых сурагатаў алькаголю: адзін флякон у рукі.

У межах расьсьледаваньня крымінальнай справы затрымалі 11 чалавек. Гэта прадпрымальнікі і супрацоўнікі гандлёвых пунктаў. Уладзімір Пуцін даручыў ураду падрыхтаваць прапановы ўзмацненьня жорсткасьці правілаў вытворчасьці і гандлю сьпіртавой прадукцыяй дзеля зьніжэньня попыту на сурагатны алькаголь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG