Аляксандар Лукашэнка наведаў у Менску вайсковую частку 5448 унутраных войскаў МУС і расказаў там пра тое, як правільна ладзіць пасяўную кампанію, піша БЕЛТА.
«Усе астатнія пытаньні вырашаныя, — казаў Аляксандар Лукашэнка, адзначыўшы, што галоўнае ў пасяўной — гэта арганізаванасьць і дысцыпліна. — Трэба пачынаць сеяць, калі будзе глеба гатовая, і арганізавана гэта ўсё зрабіць».
Свабода спытала Лукашэнку пра Палац Незалежнасьці. Ён расказаў пра пасяўную
Лукашэнка адзначыў, што цяпер пасяўная кампанія ня мусіць выклікаць «сумневаў ці цяжкасьцяў», як некалі, і што цяпер не патрэбна вялікая мабілізацыя людзей.
«Той, хто пастаянна думае пра пасяўную кампанію, той пасее нармальна, — дадаў Лукашэнка. — Спозьнімся, ня зробім своечасова — ня будзе хлеба і іншых прадуктаў. Але ў нас будзе ўсё».
Ці будуць сёлета салдаты ўнутраных войскаў МУС прыцягвацца да пасяўной, не ўдакладняецца. Летась у Беларусі вайскоўцаў накіроўвалі на ўборку ўраджаю.