Прэс-сакратар Беларускай праваслаўнай царквы Сяргей Лепін сапраўды выступіў на «Сьвяце Незалежнасьці», завяршыў выступ словамі «Жыве Беларусь».
Раней кінаўнік БПЦ Мітрапаліт Павел сказаў, што малітвы да стагодзьдзя БНР ня будзе, каб не палітызаваць набажэнства.
Вось што бачаць выступоўцы са сцэны менскага «Сьвята незалежнасьці»
«Сьвята Незалежнасьці», від зьверху
Дзясяткі затрыманых
Паводле праваабаронцаў, у рэгіёнах Беларусі (акрамя Менску) каля 30 затрыманых 25 сакавіка. Затрыманьні праходзяць з розных прычынаў: іх тлумачаць як наўпрост арганізацыяй акцыяў, так і «праверкай дакумэнтаў» або падазрэньнямі ў перавозцы наркотыкаў.
У Менску на плошчы Якуба Коласа, дзе меркавалася пачаць несанкцыянаванае шэсьце, затрыманыя ад 30 да 50 чалавек, у тым ліку ініцыятар шэсьця Мікола Статкевіч і ягоныя паплечнікі.
Кіраўнік беларускага Касьцёлу, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч 25 сакавіка ўзначачліў імшу прысьвечаную 100-й гадавіне абвяшчэньня БНР, у менскай архікатэдры, піша Catholic.by. Там чыталі малітву за Беларусь, адмыслова напісаную пад 100-годзьдзе абвяшчэньня незалежнасьці БНР. Сьвята адзначаюць таксама грэка-каталікі, асобныя пратэстанты і праваслаўныя. Паўгадзіны таму на сцэне менскага «Сьвята Незалежнасьці» выступіў прэс-сакратар Беларускай праваслаўнай царквы.
20 000
Адзін з арганізатараў менскага «Сьвята Незалежнасьці», старшыня руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч кажа Свабодзе, што на пляцоўцы на Траецкай гары сабралася каля 20 тысяч чалавек. Заяўку падавалі на мітынг-канцэрт на 25 тысяч чалавек, месца яшчэ ёсьць.
Віцебск сьвяткуе
У Віцебску каля помніка Альгерду сабралася пару дзесяткаў жыхароў — з кветкамі, са сьцягам, віншуюць адно аднаго.
Раней віцебскім актывістам далі дазвол на мітынг з нагоды #БНР100 у Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў, але яны ад яго адмовіліся: прычына ў адсутнасьці вялікай сумы грошай, якую запатрабавалі міліцыянты за паслугі па ахове правапарадку падчас мітынгу.
Заснавальнік Tut.by выступіў на «Сьвяце Незалежнасьці»
Бізнэсовец Юры Зісер выступіў з прамовай на мітынгу-канцэрце ля менскага Опэрнага тэатру. Ён параўнаў сьвята з 7 лістапада: кажа, тут людзі ўсьміхаюцца, не такія сур’ёзныя, як на гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі. Ён таксама казаў, што нацыянальная ідэя ня можа дзяліць людзей па прыкметах мовы, па пагонах і пасадах або крыніцах даходаў: «прыватызаваць» яе нельга, як нельга абвяшчаць кагосьці «правільнымі» ці «няправільнымі» беларусамі. Маўляў, галоўнае ў Беларусі цяпер – разьвіваць грамадзтва сіламі сваіх грамадзянаў, паляпшаць сваё жыцьцё. Гэта, казаў ён, самая актуальная нацыянальная ідэя.
У Менску пачалі выпускаць затрыманых на Якуба Коласа
Пачалі выпускаць затрыманых, якіх даставілі ў Першамайскі РАУС Менска. Як паведаміў «пасажыр» аднаго з аўтазакаў Багуслаў Цыганкоў, агулам у аддзяленьне прывезьлі больш за 20 чалавек. Палову праз некалькі гадзін вызвалілі, некалькі яшчэ застаюцца ў чаканьні працэдуры высьвятленьня асобы. Таксама затрыманых адвозілі ў Савецкі РУУС. Агулам па сталіцы затрымана ад 30 да 50 чалавек, яшчэ некалькі дзясяткаў чалавек — у іншых гарадах.
Мітынг-канцэрт у Менску. ФОТАГАЛЕРЭЯ
У Менску сямейнае сьвята
На «Сьвята Незалежнасьці» пад менскім Опэрным тэатрам прыходзяць цэлымі сем’ямі, зь дзецьмі — сярод іншага там дзейнічаюць дзіцячыя пляцоўкі.
БХД зьбірае на менскім «Сьвяце Незалежнасьці» подпісы за тое, каб 25 сакавіка стала дзяржаўным сьвятам, расказаў Свабодзе сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.
Віцебскія актывісты і простыя жыхары, якія далучыліся па дарозе, дайшлі ад помніка Альгерду да помніка Караткевічу, усклалі кветкі. Прагучалі кароткія віншавальныя прамовы.
Раней віцебскім актывістам далі дазвол на мітынг з нагоды #БНР100 у Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў, але яны ад яго адмовіліся: прычына ў адсутнасьці вялікай сумы грошай, якую запатрабавалі міліцыянты за паслугі па ахове правапарадку падчас мітынгу.
На Нямізе хапаюць за сымболіку
На вуліцы Няміга ў цэнтры Менску людзі ў цывільным пачалі кропкава «адлоўліваць» мінакоў, якія трымаюць нацыянальную сымболіку — стужкі, сьцяжкі, балёнікі.
Сярод затрыманых — аўтарка Радыё Свабода Галіна Абакунчык. Паводле словаў журналісткі, яе скруцілі два мужчыны без апазнавальных знакаў на вопратцы і заштурхнулі ў сіні мікрааўтобус. Патлумачылі, што ёсьць неабходнасьць праверыць яе асобу на прадмет «учыненага злачынства». Яна спрабавала паказаць пашпарт, але дакумэнт міліцыянтаў не цікавіў.
Па тэлефоне Галіна Абакунчык пасьпела сказаць, што гэтаксама гвалтоўна затрымалі некалькі чалавек са сьцяжкамі. Празь нейкі час яе і іншых перасадзілі ў легкавы аўтамабіль і павезьлі ў Цэнтральны РУУС Менску. Мікрааўтобус вярнуўся на Нямігу «паляваць» на іншых мінакоў.
Тым часам у Берасьці
Як і ў Менску, Горадні і Слуцку, у Берасьці ўлады дазволілі правесьці мітынг-канцэрт. Там выступаюць :B:N:, Re1ikt і іншыя. На сьвята прыходзяць сем’ямі.
Амбасадарка Вялікай Брытаніі павіншавала са 100-годзьдзем БНР: «Спадзяюся, што ўсе беларусы аб’яднаюцца»
«Канцэпцыя беларускай дзяржаўнасьці бярэ пачатак яшчэ ад ІХ-Х стагодзьдзяў, — адзначыла Фіёна Гіб. — А таму ўсе пэрыяды гісторыі маюць выключную ролю ў фармаванні сучаснай дзяржавы — пачынаючы ад Полацкага Княства, ВКЛ і Рэчы Паспалітай, да Расейскай імпэрыі і БССР. 25 сакавіка 1918 году ёсьць часткай беларускай гісторыі, днём, калі была абвешчаная незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі».